Свет77

У Гаазе памёр заснавальнік руандыйскага «Радыё тысячы пагоркаў»

Фелісьен Кабуга, якога абвінавачвалі ў злачынствах супраць чалавечнасці за ўдзел у генацыдзе ў Руандзе 1994 года, памёр, пражыўшы больш за 90 гадоў.

Фелісьен Кабуга

Фелісьен Кабуга — бізнэсмен, які валодаў чайнымі плантацыямі. Ён быў сузаснавальнікам «Вольнага радыё і тэлебачання тысячы пагоркаў», якое стала рупарам прапаганды падчас генацыду ў Руандзе ў 1994 годзе. Падчас яго, па розных ацэнках, загінулі ад 500 тысяч да 1,1 мільёна чалавек.

У створаным Кабугам «Радыё тысячы пагоркаў» працавалі толькі прадстаўнікі народа хуту. У эфірах тлумачылі, як трэба забіваць, раздзяляць, гвалтаваць народ тутсі, а акрамя таго, агучваліся пайменныя спісы, каго неабходна было забіць, і месцы, дзе хаваліся тутсі. Таксама Кабугу абвінавачваюць у тым, што ён узброіў апалчэнне хуту, якое высочвала і забівала тутсі.

Кабуга збег з Руанды ў 1994 годзе і жыў па падробленых дакументах спачатку ў Афрыцы, а пазней — у Францыі. У 1997 годзе Міжнародны трыбунал выставіў яму абвінавачванні ў падбухторванні да генацыду і злачынствах супраць чалавечнасці, але 26 гадоў Кабугу не маглі знайсці. Затрымалі яго ў 2020 годзе ў прыгарадзе Парыжа.

Справа Кабугі разглядалася Міжнародным трыбуналам у Гаазе. Аднак суд у 2023 годзе прызнаў, што ён не можа несці крымінальную адказнасць з-за цяжкага стану здароўя і старэчай дэменцыі, таму працэс быў фактычна спынены.

Паведамляецца, што на момант смерці Фелісьену Кабугу было 93 ці 95 гадоў, у залежнасці ад розных крыніц.

Каментары7

  • ...
    18.05.2026
    вось так... пачвара хавалася, пазбегла адказнасці і памерла ад старасці
    а нехта ўсё - гаага-гаага...
  • Там далей напісана што
    18.05.2026
    ..., Справа Кабугі разглядалася Міжнародным трыбуналам у Гаазе. Аднак суд у 2023 годзе прызнаў, што ён не можа несці крымінальную адказнасць з-за цяжкага стану здароўя і старэчай дэменцыі, таму працэс быў фактычна спынены. Так што Гаага і суд былі.
  • Нататки
    18.05.2026
    Пока читал, чуть не заплакал. Состарился бедняга, забывчивым стал, дряхленьким. Только примерно миллион человек не доживут до старости, не умрут в покое и мире. Потому что их прорубали мачете и постреляли из калашей. Ибо такие поганые мрази как эта дряхлая сволота знают, что деньги и связи гарантируют им сладкую жизнь. И ни за что отвечать не придётся. А зря. Такие звёзды достойны смерти поинтересней.

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей7

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня4

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галоўным пытаннем на іх сталі адносіны з Расіяй5

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ1

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі7

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей7

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць