Усяго патроху77

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?

Прыхільнікі традыцыйнага кавалкавага мыла настойваюць на асаблівым адчуванні чысціні, якое яно дае, у той час як аматары геляў лічаць выкарыстанне цвёрдага мыла негігіенічным. Вось меркаванне мікрабіёлага.

Фота: Getty Images

Доктар медыцыны Прымроўз Фрыстан (Primrose Freestone), клінічны мікрабіёлаг з Лестэрскага ўніверсітэта, патлумачыў выданню Daily Mailпа, што абедзве формы мыла ў цэлым аднолькава добра змываюць бактэрыі, грыбкі і вірусы са скуры. Але паміж імі ёсць важнае адрозненне: цвёрдае мыла сапраўды можа назапашваць мікраарганізмы.

Гэта звязана з тым, што брусок падчас выкарыстання непасрэдна кантактуе са скурай, збіраючы на сваёй паверхні мікробы. Вадкае ж мыла знаходзіцца ў закрытым кантэйнеры, што выключае прамы кантакт асноўнай масы прадукту з навакольным асяроддзем і скурай розных людзей.

Даследаванні паказалі, што мыла, якім карыстаюцца часта, можа ператварацца ў своеасаблівы «рэзервуар» для бактэрый і грыбкоў. Менавіта таму ў бальніцах і медыцынскіх установах звычайна аддаюць перавагу вадкім сродкам.

Тым не менш, нават калі вы аддаеце перавагу кавалкаваму мылу, рызыка перадачы хвароб, як адзначаюць навукоўцы, зусім малая. Мыла само па сабе створана так, каб разбураць тлушч і забруджванні. Яго малекулы збіраюцца ў міцэлы — своеасаблівыя шарыкі, якія захопліваюць бруд, мікраарганізмы і тлушч, пасля чаго ўсё гэта проста змываецца вадой.

Калі чалавек старанна мые і пасля выцірае рукі ці цела, большасць мікраарганізмаў, што трапілі з паверхні мыла, выдаляюцца механічна. Даследаванні, на якія спасылаецца эксперт, паказваюць, што пры правільным мыцці заражэнне праз цвёрдае мыла малаімавернае.

Як адзначае доктар Фрыстан, значна большай крыніцай рызыкі з'яўляюцца дапаможныя сродкі для мыцця — губкі і мачалкі. Клеткі скуры, якія застаюцца ў іх порах, становяцца ідэальным асяроддзем для размнажэння бактэрый. Больш за тое, жорсткія мачалкі могуць наносіць мікраскапічныя пашкоджанні скуры, праз якія інфекцыя лягчэй трапляе ў арганізм.

Калі вы не гатовыя адмовіцца ад мачалкі ці губкі, то для мінімізацыі рызык яе варта раз на тыдзень замочваць у 10‑працэнтным растворы адбельвальніка, пасля чаго старанна прапаласкваць і высушваць.

Гэта дапаможа знішчыць большасць бактэрый ды грыбкоў і гарантуе, што вы выпадкова не зробіце сябе больш бруднымі ў спробе стаць чысцейшымі.

Каментары7

  • Rrrr
    01.06.2026
    а божачкі, цяжка: усе памерлi
  • Тэкля
    01.06.2026
    Аддаю перавагу мылу.
  • Не нашыя, а вашыя
    01.06.2026
    а божачкі, Не ведаю нумар вашай планеты ў тэнтуры, але калі вашыя продкі жылі без мыла, гэта не значыць, што ўсе жылі без мыла.

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць