Грамадства1515

У Беларусі забаранілі яшчэ 17 кніг, у асноўным заходніх аўтараў

Міністэрства інфармацыі абнавіла спіс забароненых да распаўсюду друкаваных выданняў. У яго дададзена яшчэ 17 кніг.

«Дзікія хлопчыкі» вядомага амерыканскага пісьменніка Уільяма Бероўза ўпершыню выйшлі ў 1971 годзе 

«Спіс шкоданосных кніг» папоўнілі:

  • Леа Стэнберг. «Ваўкі. Брацтва заганы»;
  • Леа Стэнберг. «Ваўкі. Варг | Веум»;
  • Селін Данжан. «Калодзеж смерці»;
  • Хань Сун. «Нячыстыя душы»;
  • ХС Далорэс. «Узаемнасць»;
  • Джэнет Уінтэрсан. «Начны бок ракі»;
  • Сорэн Свейструп. «Каштанавы чалавечак»;
  • Сілье Ульстайн. «Шэпт пітона»;
  • Медына Мірай. «Альтэрнат. Вораг за спінай»;
  • Таццяна Сцяпанава. «Калясніца часу»;
  • Уільям Бэроўз. «Дзікія хлопчыкі»;
  • Медына Мірай. «Рака маіх шкадаванняў»;
  • Робін Фокс. «Наша рыбка»;
  • Ізабэль Стэрлінг. «Гэтыя ведзьмы не гараць»;
  • Сарына Боўэн, Эль Кенэдзі. «Мы»;
  • Сарына Боўэн, Эль Кенэдзі. «Ён»;
  • Сарына Боўэн, Эль Кенэдзі. «Эпічна».

«Рашэнне аб забароне да распаўсюджвання на тэрыторыі нашай краіны прыняла на пасяджэнні Рэспубліканская камісія па правядзенні ацэнкі сімволікі, атрыбутыкі, інфармацыйнай прадукцыі. Усе гэтыя выданні здольныя нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам нашай краіны», — так аргументавалі ў Міністэрстве патрэбу ўнясення ў спіс гэтых выданняў.

Цяпер ён налічвае 258 пазіцый.

Каментары15

  • Кінаман
    26.05.2026
    Пра каштанавых чалавечкаў дарэчы файны серыял знялі. У тыповым скандынаўскім стыле падобным на Мост.
  • Гражданин РБ
    26.05.2026
    При Гитлере тоже пылали костры из книг. А как оговорил, один вождь народа "не все было так плохо при Гитлере". Значит правильно делают, что запрещают.
  • Alex
    26.05.2026
    Сколько людей при деле.

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць30

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць30

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць