Свет

У Польшчы раскрылі схему вывазу падсанкцыйных тавараў у Беларусь. Затрымалі супрацоўніцу мытні

Польская пракуратура раскрыла дзейнасць арганізаванай злачыннай групы, якая незаконна вывозіла санкцыйныя тавары ў Беларусь. Паводле даных Рэгіянальнай пракуратуры ў Любліне, група дзейнічала з чэрвеня 2025 года па красавік 2026 года на памежных пераходах Кукурыкі, Карашчын і Тэрэспаль.

Фота ілюстрацыйнае

Схема была наступная: удзельнікі перавозілі забароненыя да экспарту тавары (напрыклад, аўтазапчасткі і дэталі для тэхнікі), але афармлялі іх як звычайныя прадукты — прысмакі, каву або піва. Для гэтага выкарыстоўвалі два камплекты дакументаў: фальшывыя — для польскай мытні і сапраўдныя — для падачы ўжо на беларускай мяжы.

Важную ролю ў схеме адыгрывала супрацоўніца мытна-падатковай службы Магдалена В. Паводле матэрыялаў следства, яна за хабар прапускала грузы без праверкі. Агульная сума атрыманых ёй грошай склала не менш за 162,5 тысячы злотых (каля 42,2 тысячы еўра). Падчас ператрусу ў яе знайшлі каля 385 тысяч злотых (каля 91 тысячы еўра) наяўнымі і амаль 2 тысячы еўра.

Усяго былі затрыманыя 6 чалавек. Ім выставілі абвінавачанні ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групе, кантрабандзе і абыходзе санкцый, а таксама ў карупцыі (для службовай асобы).

Суд у Любліне ўзяў супрацоўніцу мытні пад варту на 3 месяцы. Астатнім падазраваным прызначылі больш мяккія меры стрымання — заклад, падпіска аб нявыездзе і кантроль паліцыі.

Расследаванне працягваецца і не выключана, што ў справе з’явяцца новыя фігуранты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец10

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Усе навіны →
Усе навіны

МАК зняў рэкамендацыі аб адхіленні Расіі ад міжнародных спартыўных спаборніцтваў4

Каб не сядзець у Расіі за наркотыкі, малады даносчык з Ашмянаў запісаўся на фронт. Дый згінуў16

Новы ўкраінска-брытанскі рэактыўны дрон Griffen упершыню знішчыў расійскі «Шахед»1

У Цнянцы пад Мінскам плануюць пабудаваць новы жылы квартал1

У Жлобіне раскрылі забойства немаўляці, учыненае больш за 20 гадоў таму3

Зяленскі ў Анкары: Вы сапраўды лічыце правільным, каб краіна з такім досведам заставалася па-за НАТА?2

НАТА заменіць амерыканскія самалёты AWACS на шведскія Saab GlobalEye1

Марын Ле Пэн зможа ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта Францыі9

Пад Мінскам выставілі на продаж вялізны закінуты санаторый1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец10

Ва ўладу вярнулі Надзею Каткавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць