Вайна55

У Растоўскай вобласці пасля нападу БПЛА загарэлася нафтасховішча, у Саратаўскай — НПЗ

У Растоўскай і Саратаўскай абласцях Расіі ў ноч на 31 мая падчас чарговай паветранай атакі пад ударам апынуліся аб’екты паліўнай інфраструктуры. 

Паводле паведамлення губернатара Растоўскай вобласці Юрыя Слюсара, у Матвеева-Курганскім раёне ў выніку падзення абломкаў беспілотніка загарэлася паліўнае сховішча, якое забяспечвае сельгасвытворцаў.

Мясцовыя жыхары суседніх прыватных дамоў былі эвакуяваныя ў мэтах бяспекі, да тушэння пажару прыцягнулі пажарны цягнік.

Інфармацыя пра пацярпелых на гэты момант не паступала.

Акрамя таго, у самім пасёлку Матвееў Курган пашкоджанні атрымалі аптэка, дзве крамы і аўтамабіль, а таксама былі пашкоджаныя дах, шкленне і газавая труба, з-за чаго давялося перакрыць газ. Мясцовыя суполкі ў сацыяльных сетках са спасылкай на відавочцаў сцвярджаюць, што пасля ўдару па рэзервуары з палівам у населеным пункце прайшоў нафтавы дождж.

Адначасова пра наступствы начной атакі заявіў і кіраўнік Саратаўскай вобласці Раман Бусаргін. Ён паведаміў пра пашкоджанне аб’ектаў грамадзянскай інфраструктуры, аднак не ўдакладніў, пра якія менавіта прадпрыемствы ідзе гаворка.

 У той жа час маніторынгавыя OSINT-каналы і інфармацыйныя рэсурсы распаўсюдзілі фота– і відэаматэрыялы ад мясцовых жыхароў, якія сведчаць, што асноўны ўдар прыйшоўся на Саратаўскі нафтаперапрацоўчы завод, дзе пасля выбухаў пачаўся пажар.

Гэты НПЗ ужо не першы раз становіцца цэллю для паветраных удараў.

Каментары5

  • Indrid Cold
    31.05.2026
    Наваполацк, Мазыр, спіце?
  • Пін
    31.05.2026
    Indrid Cold, што ў жабкі раняшняя змена пачынаецца не з кавы?
  • Indrid Cold
    31.05.2026
    Пін, трымаю лукашэнкаўскіх ботаў у тонусе і рахункі за электрычнасць і токены высокімі з 2015 года ;)

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Замест металадахоўкі — дубовая драніца. У цэнтры Віцебска на месцы міліцыі адкрылася кавярня ў бездакорна адноўленым 200‑гадовым будынку10

«Людзі дамовіліся ў адзін час выйсці ў лакальныя ўчасткі і біць усіх актывістаў». Ігар Лосік расказаў пра бунт у Наваполацкай калоніі8

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць