Свет2323

У Расіі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай

На фоне стагнацыі на полі бою і ўдараў украінскіх дронаў Масква спрабуе змяніць ваенныя мэты ў галовах уласнага насельніцтва.

Фота: Sefa Karacan / Anadolu Agency via Getty Images

У Расіі як у жоўтых, так і ў «экспертных» выданнях апошнім часам з’явіліся публікацыі, дзе публіку падводзяць да думкі, што цяперашні тупік у «СВА» ўжо можна лічыць перамогай у вайне з Украінай. І што нават паражэнне будзе Расіі на карысць, піша The Moscow Times.

А апошнія гучныя пагрозы — як агрэсіўная рыторыка з заклікам да заходніх амбасад пакінуць Кіеў, так і ўсё больш масаваныя і жорсткія ракетна-дронавыя ўдары па ўкраінскіх гарадах — могуць быць спробай вярнуць Вашынгтон і Кіеў да перамоў, піша The Washington Post са спасылкай на еўрапейскіх чыноўнікаў і аналітыкаў.

Нават прафесар расійскай ВНУ, блізкі да кіраўніцтва МЗС (так заходнія журналісты звычайна называюць крыніцы ў МДІМА, які кансультуе дыпламатаў), сказаў WaPo, што апошнія расійскія пагрозы і бамбаванні з’яўляюцца рэакцыяй на «пашырэнне геаграфіі ўдараў украінскіх дронаў і ракет» і на запаволенне тэмпаў прасоўвання на фронце.

Пуцін, відаць, усё яшчэ лічыць, што можа захапіць астатнюю частку Данбаса «на працягу некалькіх месяцаў» і ўжо з улікам гэтага аднавіць перамовы пра спыненне канфлікту, сказаў ён. Але дадаў пра сітуацыю на фронце: «Мы гэтага не бачым. Май заканчваецца, і ясна, што, калі не будуць зроблены дадатковыя намаганні, то гаварыць можна толькі пра стагнацыю».

Блізкія да Крамля эксперты сталі падводзіць публіку да меркавання пра тое, што прыпыненне вайны па цяперашняй лініі баявога сутыкнення ўжо можна лічыць перамогай.

Пра гэта піша ў артыкуле «Чыгунная проза рэальнасці» дырэктар Цэнтра комплексных еўрапейскіх і міжнародных даследаванняў НДУ ВШЭ Васіль Кашын. Публікацыя выйшла ў выданні «Расія ў глабальнай палітыцы», якім нязменна кіруе Фёдар Лук’янаў, вядучы сесій з Пуціным у Валдайскім клубе.

Вайна цяпер ідзе паміж сувымернымі па сіле праціўнікамі, а гістарычна такія войны «крайне рэдка прыводзілі да поўнага знішчэння аднаго з бакоў», піша Кашын.

У гэтым выпадку мэты вайны трэба падвяргаць карэкціроўцы, у якой «няма нічога дзіўнага, сам яе факт не гаворыць пра няўдачу». Ідэі пра тое, «што мы можам хутка абрушыць украінскі фронт, калі «мабілізуемся, напружымся, ударым з усёй сілы», трэба адкінуць і забыць», настойвае Кашын.

Артыкул з падобным пасылам нядаўна выйшаў у «Маскоўскім камсамольцы» (праўда, неўзабаве быў выдалены).

Менавіта «прайграныя войны і зневажальныя перамір’і рэгулярна прыводзілі да новых рыўкоў, рэформаў і, як ні дзіўна, да новых перамог», сцвярджалася ў ім.

У якасці прыкладаў падаваліся, у прыватнасці, адносіны з Залатой Ардой, паразы ў Крымскай, руска-японскай і іншых войнах. Пасля якіх «Расія раз за разам, з часоў ярма, выбірала збаўчы [шлях] — суняць расперазаныя эліты і даць больш свабоды людзям».

Каментары23

  • 1917
    02.06.2026
    "У pасeі пачалі рыхтаваць насельніцтва да прызнання немагчымасці перамогі над Украінай!" Мы знаходзімся ў 1917 і 1991. , Толькі сёння самы моцны палітык ў свеце на нашым баку, Трамп з Лукашэнкам і Пазьняком працуюць над Аўстрыйскай Дамовай ( 1955) i НАМ ТРЭБА спыняць грамадзянскую вайну і падтрымаць Трампа біг діл!! Трэба хутка выйсці з узкага свету назаўсёды праз Трампа біг діл
  • Бывший политический заключённый
    02.06.2026
    Фсб-шный контрацептив, который 8 лет гыгыкал и всячески оскорблял Украину и её жителей (Уася Кашин, суперспец по Китаю), насмехался над Вооружёнными Силами Украины, теперь сливается. Ахахаха!!!
    Какие они жалкие гомункулы, фу!
  • Очi
    02.06.2026
    У ванек началась стадия принятия. Главное довести дело до конца - до полного развала рф.

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць