Свет77

Турысты масава адмяняюць броні на адпачынак у Крыме

Расійскія турысты на фоне паліўнага крызісу ў Крыме і інтэнсіўных абстрэлаў дарог на акупаваных тэрыторыях Украіны пачалі масава адмаўляцца ад адпачынку на крымскіх курортах, піша «Агентство».

Фота: vecteezy.com

Карэспандэнт РБК, які дабраўся з Масквы ў Сімферопаль цягніком «Таўрыя» 9 чэрвеня, сведчыць, што ў купэ ехалі ўсяго па адным-два чалавекі. Пры гэтым самі пасажыры адзначылі, што падчас сакавіцкага старту продажаў квіткі былі раскуплены за першыя паўгадзіны.

Дырэктар тураператара «ТурЭтно» Алена Штрынгель паведаміла, што на чэрвень анулюецца 80% заброніраваных заездаў, а на ліпень-жнівень — каля 50%. Паводле яе слоў, хоць да майскіх святаў кампанія выканала план на 60—70%, цяпер ідзе масавы адкат, нягледзячы на невялікую колькасць новых броняў на канец лета.

Прадстаўнік іншай туркампаніі адзначыў, што зараз арганізацыі сектара вымушаны траціць рэсурсы, на якія меліся жыць зімой. «Мы ўжо цяпер за паўгода патрацілі больш, чым зарабілі», — прызнаўся ён.

Прадстаўнік гатэля «Рассветы-Закаты» ў Бахчысарайскім раёне Дзмітрый Ткачэнка распавёў, што за 10 дзён паліўнага крызісу колькасць адмоў перавысіла паказчык за ўвесь мінулы год. Загрузка гатэля складае ў сярэднім 30% замест планаваных 65—70%. З аналагічнымі праблемамі сутыкнуліся і ўладальнікі гасцявых дамоў пад Алуштай, дзе адмянілася 90% чэрвеньскіх заездаў (прыязджае толькі адзін турыст з дзесяці).

Гатэльеры і аператары павінны вяртаць кліентам поўны кошт паслуг, аднак гэта атрымліваецца не заўсёды. Напрыклад, уладальніца аднаго з гасцявых дамоў патраціла атрыманыя перадаплаты на рамонт будынка, і цяпер у яе проста няма сродкаў, каб разлічыцца з людзьмі.

Крымскі вінароб Алег Рэпін паведаміў, што за апошні тыдзень каля 70—80% кліентаў адмянілі заяўкі на экскурсіі па яго гаспадарцы, спаслаўшыся на аб’ектыўныя прычыны. Такая ж сітуацыя назіраецца ў яго знаёмых рэстаратараў і гатэльераў.

На гэтым фоне віцэ-прэзідэнт Расійскага саюза туріндустрыі Сяргей Рамашкін заявіў, што з пачатку года Крым паказваў рост на 10—15% год да года, таму нават з улікам цяперашніх адмен паўгадавы плюс захаваецца на ўзроўні 11—12%. 

Праблемы з лагістыкай і кіроўцамі бензавозаў

На фоне ўдараў беспілотнікаў па грузавіках на так званай трасе «Наваросія» («сухапутны мост» у Крым) узніклі сур’ёзныя праблемы з наборам кіроўцаў для велікагрузнага транспарту. Гэтую інфармацыю пацвердзілі крыніцы на паліўным рынку. Каб знізіць рызыкі, фурам на гэтай трасе дазволілі разганяцца да 100 км/г, а самі грузавікі цяпер рухаюцца ў суправаджэнні вайсковых машын з аўтаматчыкамі.

У маі Украіна рэзка павялічыла колькасць удараў па расійскіх грузавіках на ключавых лагістычных маршрутах акупаваных тэрыторый, а таксама па мастах, якія вядуць у Крым. Паводле аналізу OSINT-аналітыка Клемента Маліна, з пачатку мая былі атакаваны як мінімум 415 грузавікоў і пашкоджаны не менш за шэсць мастоў.

Каментары7

  • Імя
    14.06.2026
    Паважаныя патрыёты, а як жа "и дым Отечества нам сладок и приятен"? Ці ён толькі тэарэтычна прыемны, а практычна "ідзіце да д’ябла з вашым Крымам, мы ў Турцыю"??
  • УСУ
    14.06.2026
    Цікава назіраць за такімі аперацыямі УСУ.
  • курорт паўсюль
    14.06.2026
    Крымскія з чорнай, як мазута, зайздрасцю глядзяць курорты Туапсэ - там зараз бум, вельмі вялікі і гучны бум.

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў 50‑працэнтныя пошліны на шэраг тавараў з Канады1

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць