Культура22

Шматузроўневы паркінг замест старога Менску

У квартале паміж старасьвецкімі вуліцамі Інтэрнацыянальнай і Гарадзкі вал зноў ажыло будаўніцтва. Пэрымэтар гістарычнага цэнтру Менска будзе ўяўляць сабою суцэльны бэтонны шматузроўневы паркінг.

«Новую Эўропу», што цяпер па вуліцы Інтэрнацыянальнай, 3, пачалі будаваць яшчэ 15 гадоў таму. Але ў бурапене палітычных і эканамічных хваляў, пра яе забылі. Ці то інвэстара пасадзілі, ці то зьехаў. Аб’ект быў адабраны на карысьць дзяржавы. Цяпер толькі вырашылі зь ім нешта зрабіць, тэрмінова шукаючы чарговых інвэстараў. Стары праект гатэльчыку здаецца ўладам ужо задробным, без размаху. Таму на рагу Інтэрнацыянальнай і Гарадзкога валу неўзабаве мусіць паўстаць цалкам новы аб’ект: шматфункцыянальны бізнэс-цэнтар – з аб’ектамі гандлю, «общепита», офісамі й вялізарным шматузроўневым паркінгам.

Указам Лукашэнкі функцыі адзінага заказчыка па гістарычным цэнтры сталіцы вызначаны за Менгарвыканкамам, што ў сваю чаргу ...дэлегаваў іх адмыслова пад тое створанае прадпрыемства «Минская спадчина». Гэтае прадпрыемства й прыступае на маштабнай будоўлі сеткі вялікіх паркінгаў і офісаў у старасьвецкіх кварталах. Шматпавярховы паркінг ад новага гмаху на Інтэрнацыянальнай злучыцца з паркінгам на Нямізе празь яшчэ адзін вялікі паркінг, што разьляжыцца ад Гарадзкога валу ўздоўж Нямігі да Камсамольскай. Натуральна, пры тым прадугледжваецца «частковы» знос старых будынкаў. Гэткім чынам пэрымэтар гістарычнага цэнтру Менска будзе ўяўляць сабою суцэльны бэтонны шматузроўневы паркінг.

Практыка рэальнага будаўніцтва сьведчыць пра тое, што заўсёды рэальны маштаб навабудаў у старой частцы горада перавышае праектны. На карцінцы адно, а насамрэч – іншае. Але нават на праектах відаць наколькі несувымерна вялікім будзе гмах на рагу Інтэрнацыянальнай і Гарадзкога валу. Усе відавыя й пэрспэктыўны сувязі паміж гістарычнымі дамінантамі (вежы храмаў, Пішчалаўскага замку, бэльвэдэра КДБ ды г.д.) будуць перарваныя. Зрэшты і сам цэнтар Менска набудзе цалкам новае, нечаканае аблічча, нічым не зьвязанае з усёй сваёй гісторыяй. Падобна, што і самі праектанты й чынавенства не ўяўляюць сабе чым гэта ўсё скончыцца.

Глядзі яшчэ:

Хмарачос на Замчышчы

Кіпіць Няміга

На месцы млына Мянеска паставяць «уголок Москвы»

Помнікі нашы…

Аграгарадок замест габрэйскага банку

Каментары2

Цяпер чытаюць

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы палююць на бірулькі з валошкамі — шукаюць па запраўках, але амаль паўсюль іх ужо разабралі4

«Не змагла адмовіць сабе ў задавальненні патроліць». Як беларусы размаўляюць з тэлефоннымі аферыстамі8

У Мінску запрацаваў мабільны комплекс фіксацыі аплаты паркоўкі

Як жывуць Маўшукі з Пінска — у 2020‑м мужа і жонку пасадзілі, а дзяцей збіраліся адправіць у прытулак5

Трамп можа пачаць ваенную аперацыю ў Малі, дзе знаходзіцца «Афрыканскі корпус» Пуціна4

Простае дзеянне, калі доўга седзіце, зніжае смяротнасць ад раку: новыя высновы навукоўцаў5

Студэнцкія пратэсты ў Індыі сталі праблемай для прэм'ера Модзі. Адкуль узяўся рух «тараканаў»?1

У мінскім метро з пачатку года зафіксавана 100 інцыдэнтаў з пасажырамі

Грошы на развітанне і пахаванне Святланы Курс сабраныя

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

У Пецярбургу Украіна атакавала склад Wildberries

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць