Грамадства11

З 1 ліпеня НЗ на працоўным месцы праз п’янства будуць прызнавацца невытворчымі

У Беларусі з 1 ліпеня няшчасныя выпадкі на працоўным месцы праз п’янства будуць прызнавацца невытворчымі. Пра гэта паведаміў дырэктар дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Анатоль Пятровіч Садоўнічы

падчас online‑канферэнцыі «Надзвычайнае здарэнне на вытворчасці: расследаванне і правы пацярпелых», якая праходзіць сёння адначасова на сайтах БЕЛТА і Мінпрацы.

Садоўнічы адзначыў, што пастановай Савета Міністраў ад 19 красавіка 2010 г. №579 унесены змяненні і дапаўненні ў Правілы расследавання і ўліку няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафесійных захворванняў. Змены закранулі як тэрміналогію, тэрміны правядзення расследавання, так і некаторыя падыходы да самога расследавання. У прыватнасці, з 1 ліпеня гэтага года (дата ўступлення ў сілу пастановы ўрада) будуць прызнавацца невытворчымі няшчасныя выпадкі, якія адбыліся пры абставінах, калі адзінай прычынай пашкоджання здароўя пацярпелага было яго знаходжанне ў стане алкагольнага ап’янення або ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, пацверджаным дакументам, выдадзеных ва ўстаноўленым парадку арганізацыяй аховы здароўя. На сённяшні дзень такія няшчасныя выпадкі са смяротным зыходам прызнаюцца вытворчымі.

Істотныя змены закранулі таксама і няшчасныя выпадкі з работнікамі, якія накіроўваюцца ў службовыя камандзіроўкі, дадаў кіраўнік дэпартамента дзяржінсмпекцыі працыю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі50

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць