Здарэнні11

Каля дзвюх тысяч чалавек могуць страціць рэгістрацыю ў Мінску і Мінскім раёне

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і Генеральная пракуратура распачалі крымінальную справу ў дачыненні да трох прадпрымальнікаў, якія ажыццяўлялі паслугі па рэгістрацыі іншагародніх грамадзян у Мінску.

Рэклама кампаніі да гэтага часу размешчаная па ўсім горадзе — у грамадскім транспарце, у метро, на бігбордах.
Працуе і сайт кампаніі — minsk-registration.222.by, на якім да гэтага часу можна пакінуць заяўку на афармленне рэгістрацыі.

Між тым «добрых людзей», якія паставілі на паток такія паслугі, праваахоўныя органы абвінавацілі ў незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці ў складзе арганізаванай злачыннай групы з усімі наступствамі.

Калі абвінавачанне пацвердзіцца, то для грамадзян, якія скарысталіся разрэкламаванымі паслугамі, гісторыя скончыцца тым, што ўсе аформленыя фірмай паперы будуць лічыцца фальшывымі.
Гэта значыць, адначасова са скасаваннем штампаў аб рэгістрацыі можа быць перагледжаны і той сацпакет, які з яе вынікае.

Па падліках праваахоўнікаў, паслугамі абвінавачаных скарысталіся каля дзвюх тысяч чалавек. Іх могуць пазбавіць правоў на працаўладкаванне, атрыманне крэдытаў, зямельных участкаў, будаўніцтва кватэраў і гэтак далей.

Менавіта з гэтым скандалам назіральнікі звязваюць нядаўнія кадравыя перастаноўкі ў службах па грамадзянстве і міграцыі Мінска і раёнаў сталіцы. І, мяркуючы па ўсім, гэта толькі пачатак. Бо цяпер следства пайшло мясцовым органам улады, з дапамогай прадстаўнікоў якіх гэтая дзейнасць стала магчымая.

Дарэчы, расцэнкі на рэгістрацыю ў Мінску — 300–400 даляраў, у Мінскім раёне — 200–300, так што гэты бізнэс ніяк нельга назваць сціплым.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць27

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

Украінскія беспілотнікі атакавалі склад Wildberries у Екацярынбургу7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць27

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць