Улада

Сурыкаў: перамовы па праекце будаўніцтва АЭС ідуць увесь час

Беларусь і Расія ўзгадняюць пытанні стварэння сумеснага прадпрыемства па збыце электраэнергіі будучай беларускай АЭС. Пра гэта паведаміў журналістам 26 жніўня расійскі пасол Аляксандр Сурыкаў.

«У нас ёсць аператыўная інфармацыя, што ў прынцыпе беларускі бок узгадняе стварэнне СП па збыце электраэнергіі беларускай АЭС, па якім ішлі спрэчкі», — сказаў пасол.

Сурыкаў падкрэсліў, што перамовы па праекце будаўніцтва АЭС ідуць увесь час. «Думаю, сітуацыя будзе нармальнай», — дадаў дыпламат.

Нагадаем, прыблізна месяц таму ў СМІ з’явілася інфармацыя аб тым, што Расія адмаўляецца падпісваць з Беларуссю міжурадавае пагадненне аб будаўніцтве АЭС да стварэння СП, якое зоймецца продажам электраэнергіі будучай станцыі. Масква нібыта настойвае на сваёй долі ў СП у памеры не менш за 50%, разлічваючы такім чынам атрымліваць як мінімум 50% даходаў ад збыту электраэнергіі, якую будзе выпрацоўваць беларуская АЭС, у выпадку яе будаўніцтва за кошт расійскага крэдыту.

Каментуючы гэтую інфармацыю, эксперт расійскага Інстытута энергетыкі і фінансаў Сяргей Кандрацьеў заявіў, што лічыць патрабаванне расійскага боку па стварэнні СП абгрунтаваным, бо Расія выдзяляе крэдыт «на надзвычайна льготных умовах».

«Само будаўніцтва АЭС у гэтым выпадку не вельмі выгадна, яго рэнтабельнасць не занадта высокая, — заўважыў эксперт. — Аднак „Расатам“ хацеў бы паўдзельнічаць у пастаўках электраэнергіі на рынкі Еўропы і Прыбалтыкі ў выпадку ўзнікнення нейкага дэфіцыту, таму што цяпер адкрываецца вельмі шмат праектаў па стварэнні ў гэтым рэгіёне генеравальных магутнасцей. Адпаведна, для гэтага яму патрэбна доля ў кіруючай кампаніі, якая будзе займацца эксплуатацыяй і рэалізацыяй прадукцыі».

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць