Эстонскае замежнапалітычнае ведамства завяршыла службовае расьсьледаваньне дзейнасьці былога паверанага ў справах Эстоніі ў Беларусі Хары Лахтэйна.Праверка не пацьвердзіла сьцьвярджэньняў
24 жніўня МЗС Эстоніі задаволіла заяву часовага паверанага ў Беларусі Хары Лахтэйна пра сыход з пасады паводле ўласнага жаданьня, якую ён падаў пасьля паступленьня ў рэдакцыі ананімных лістоў з абвінавачваньнямі яго ў сэксуальных дамаганьнях.
Як заявіла сёньня журналістам прэсавая сакратарка МЗС Кэрсты Луха, «міністэрства замежных спраў не знайшло пацьвярджэньня інфармацыі аб незаконна выдадзеных візах». Яна таксама дадала, што «распаўсюджвальнікаў ананімнай інфармацыі ў рамках кампэтэнцыі МЗС выявіць немагчыма».
Паводле Кэрсты Лухі, МЗС правяло службовае расьсьледаваньне ў рамках сваёй кампэтэнцыі і праверыла дакладнасьць выказваньняў, якія тычацца дзейнасьці зьнешнепалітычнага ведамства.
Каментары