Свет55

Гімпу: Свабода для нас даражэйшая за экспарт віна ў Расію

Кішынёў не мае намеру «схіляць галаву» перад Масквой, бо для Малдовы свабода даражэйшая за экспарт віна і садавіны ў Расію.

Пра гэта ў інтэрв’ю румынскаму тэлебачанню заявіў выканаўца абавязкаў прэзідэнта Малдовы, старшыня парламента Міхай Гімпу.

Ён нагадаў, што ў перыяд, калі Малдова ўваходзіла ў СССР, малдаўскія віны і садавіна лічыліся Масквой якаснымі, а цяпер іх не пускаюць на расійскі рынак. На думку Гімпу, праблемы, якія ўзніклі ў малдаўскіх экспарцёраў віна і садавіны ў Расію, звязаныя з тым, што Масква хоча, каб «Малдова казала і рабіла толькі тое, што падабаецца Расіі».

«Але мы не адступім, бо свабода для нас даражэйшая», — заявіў в.а. прэзідэнта Малдовы. «Мы не будзем жыць схіліўшы галаву толькі таму, што нашыя віны і вінаград прадаюцца на расійскім рынку», — дадаў ён, адзначыўшы, што Малдова знойдзе іншыя рынкі збыту сваёй прадукцыі.

Пры гэтым Гімпу адзначыў, што кіроўны Альянс за еўрапейскую інтэграцыю не выступае супраць добрых стасункаў з Расіяй. «Больш за тое, цяперашняя малдоўская ўлада ўзяла на сябе абавязак забяспечыць нармальныя адносіны і з Расіяй, і з ЗША, але ўсё залежыць ад расійскага кіраўніцтва», — заявіў ён.

Нагадаем, адносіны паміж Кішынёвам і Масквой ускладніліся пасля таго, як прэзідэнт Малдовы Міхай Гімпу абвясціў 28 чэрвеня, дзень уступлення савецкіх войскаў у Малдову, днём савецкай акупацыі.

Крэмль і Дзярждума асудзілі дзеянні Гімпу як спробу перапісаць гісторыю. Неўзабаве пасля гэтага кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка заявіў, што якасць імпартаванага з Малдовы віна пагоршылася, і «яго хутчэй трэба выкарыстоўваць для афарбоўкі платоў, а не для піцця».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць