Спорт

Пачалі з паразы

Мінскае «Дынама» прайграла ў стартавым матчы КХЛ «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) з лікам 1:3.

ХК «Дынама-Мінск» прайграў у стартавым матчы Кантынентальнай хакейнай лігі сезона 2010/2011. У чацвер, 9 верасня, падапечныя Марэка Сікоры саступілі ў «Мінск-Арэне» клубу «Тарпеда» (Ніжні Ноўгарад) з лікам 1:3.

Гульня сабрала 10 830 гледачоў.

Склад «Дынама»: Мезін (58:31) — Мойжыш, Падградскі, Глазачоў, Штумпел, Спірыдонаў — Корабаў, Петрашак, Неміроўскі, Плат, Міхалёў — Касцючонак, Пікарайнен, Мялешка, Стась, Дзямагін — Качаткоў, Варламаў, Кулакоў.

Шайбы: 1:3 (0:0, 1:1, 0:2). Плат (35:50, асістэнт Максім Спірыдонаў) — Чарлз Лінгле (28:21, Райн Вэске, Яўген Каралёў), Міхаіл Варнакоў (50:17, Дэні Гру), Максім Патапаў (59:31, Міхаіл Варнакоў).

Штраф: 8 — 12.

Першы перыяд скончыўся безвынікова і тады здалося, што таму, хто першым закіне шайбу, лягчэй будзе стрымаць перавагу. На 29-й хвіліне вызначыўся «ніжагародзец» Чарлз Гру. Праз паўтары хвіліны ў браму Мезіна трапіў яшчэ адзін снарад. «Тарпедаўцы» пераможна ўскінулі рукі, але суддзі пасля доўгіх перамоваў і кансультацый гол адмянілі, справядліва ўгледзеўшы гульню высока ўзнятай клюшкай у атацы.

У мінчанаў з’явіўся шанец псіхалагічна пераламаць хаду паядынку, аднак ні Дзямагін, ні Стась не здолелі прабіць аўстрыйца Бернда Бруклера, хоць госці нейкі час гулялі ў меншасці.

Зраўняў лік на 36-й хвіліне Джэф Плат. У трэцім перядзе ён ледзь не стаў антыгероем матчу, калі атрымаў дзве хвіліны штрафу за напад на галкіпера гасцей, што не валодаў шайбай. Але мінчане адбіліся, хоць паўтары хвіліны адгулялі ўтраіх супраць пяці супернікаў. Праўда, «Тарпеда» закінула шайбу, калі склады зраўняліся — 1:2 (Варнакоў).

Зраўняць лік «Дынама» не ўдалося, нягледзячы на выдаленне ў гасцей за паўтары хвіліны да канца трэцяга перыяду і замену Мезіна на шостага палявога гульца. За 29 секундаў да канца сустрэчы «Тарпеда», адбіваючыся ад мінскага навалу пры раскладзе чатыры на шэсць, на ўдачу выкінула шайбу ад чужых варотаў. Тая адразу ў брамку не трапіла, а стукнулася ў борт, дзе яе падхапіў, апярэдзіўшы беларускіх абаронцаў, Максім Патапаў — 1:3.

Гледачы масава сталі пакідаць трыбуны. «Дынама» сёння шмат губляла шайбу, блыталася ў атаках, каб мець шанц на овертайм.

***

На пасляматчавай прэс-канферэнцыі трэнер «Дынама» Марэк Сікора сказаў, што не пазнаў увечары каманды: раніцай на раскатцы каманда хутка каталася, а вечарам — зусім іншая. «Кепска прайграць першы матч дома пры такой колькасці заўзятараў. Я чакаў лепшага. Раніцай на раскатцы я бачыў адну хуткую каманду, а потым усё гэта некуды дзелася».

Трэнер «Тарпеда» Уладзімір Галубовіч сказаў, што сёння перамагла каманда, якая мела больш жадання.

Наступны матч «Дынама» правядзе ў Мінску супраць яраслаўскага «Лакаматыва». Гульня пройдзе ў суботу, пачатак, а 17-й.

Перад «Дынама» ў гэтым сезоне пастаўлена асноўная задача — трапіць у плей-оф.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак пра закрыццё беларускіх крам: Прыбралі таму, што вы гэта любілі. Мне не лянота сядзець і глядзець, дзе што прадаюць58

Ціханоўская: Калі мы не пазбавімся гэтага рэжыму, пагроза з тэрыторыі Беларусі будзе заставацца пастаяннай14

Намеснік камандуючага ўкраінскіх ВПС падаў у адстаўку праз звальненне міністра абароны2

Удзельніка «Армейскіх гульняў» з Бакштаў асудзілі па пяці палітычных артыкулах4

Клуб, з якім згуляе «МЛ Віцебск» у Лізе канферэнцый, названы ў гонар вялікай бітвы Другой сусветнай2

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць