Усяго патроху11

У суботу — Дзень Шэфа

16 кастрычнiка — дата, якая абавязкова павiнна быць пазначана чырвоным у календарах усiх падначаленых i падшэфных.

У гэты дзень лёгкi (i адкрыты) падхалiмаж не толькi дазволены, але i вiтаецца, а прыбаўку да зарплаты папрасiць як нiколi лёгка — калi ўмела спалучыць гэтую просьбу з букетам камплiментаў цi проста з букетам. Бо менавiта сёння ў свеце адзначаецца Дзень Боса (ён жа дзень Шэфа)!

Існуе гэта незвычайнае свята ўжо больш як паўвека — з 1958 года, калi жыхарка горада Чыкага, сакратарка Патрыцыя Хароскi прапанавала iдэю: супрацоўнiкi вiншуюць у Дзень Шэфа свайго кiраўнiка i дзякуюць за тое, што ён быў добрым i сумленным на працягу года. (Патрыцыя, да слова, выбрала 16 кастрычнiка не выпадкова — якраз у гэты дзень святкаваў народзiны яе бацька, якi, да слова, быў босам той самай кампанii, дзе дачка i працавала сакратаркай).

У 1962 годзе дата была афiцыйна зацверджана ў штаце Iлiнойс, а пазней свята пачалi адзначаць у Аўстралii, Вялiкабрытанii i Паўднёвай Афрыцы.

Але чаму б i нам не выкарыстаць добрую нагоду, каб успомнiць, што кiраўнiк любога рангу — гэта адказная прафесiя, праца без адпачынку i адказнасць не толькi за кожны свой крок, але i за ўчынкi i дзеяннi сваiх падначаленых. Ну i яшчэ — банальна, але факт — каб не забывацца, што бос — таксама чалавек, i яму, як i ўсiм, прыемна адчуць увагу i павагу да сябе...

Каментары1

Цяпер чытаюць

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей6

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску пачаўся «Славянскі базар»

Жыхар Нароўлі з нагоды нараджэння сына прабег марафон вакол горада3

Яшчэ адзін выклік для нямецкай эканомікі: праз спёку крытычна абмялеў Рэйн7

У Індыі сказалі, што лішняга бензіну для Расіі ў іх няма7

Да фіналу чэмпіянату свету ў Варшаве ладзяць вялікі беларускі футбольны фэст

У Аўстраліі ўсе сочаць за цюленем, які рэгулярна знішчае дарожныя конусы. Навукоўцы тлумачаць, чаму

Міхаіл Фёдараў пацвердзіў, што прычына яго адстаўкі — канфлікт з галоўнакамандуючым УСУ Сырскім4

Чарнагорыя можа ўвесці візы для беларусаў ужо восенню10

Стала вядома, каго Зяленскі хоча прызначыць міністрам абароны. Але яго трэба яшчэ звольніць з войска4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей6

Да бабулі, у якой было мала грошай, грэбліва паставіліся ў кафэ — мінчанка аплаціла ёй абед. У «Панскага драніка» свая версія падзей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць