Спорт

Рэнан Брэсан: Важна заняць першае месца ў групе

Паўабаронца БАТЭ Рэнан Брэсан устанавіў канчатковы лік у матчы супраць «Шэрыфa» (3:1) і тым самым зрабіў падарунак камандзе, трэнеру і самому сабе — за дзень да гульні ў футбаліста быў дзень нараджэння.

«На нейкім адрэзку „Шэрыф“ выглядаў лепш. Але мы забілі другі гол, і ўсё ўстала на свае месцы. Лічу, лік заканамерны. Дома заўсёды лягчэй гуляць. Хоць гэта і не наша поле, аднак еўракубкі мы праводзім на ім. У дадатак была выдатная падтрымка заўзятараў.

(…)

Дзень нараджэння перад гульнёй не святкаваў, але хлопцы павіншавалі. Вось пасля гульні адзначылі і яшчэ будзем адзначаць. Можа быць, куды-небудзь схаджу.

Наогул, перамога — найлепшы падарунак для мяне.
Памятаю, у Сасноўскага таксама быў дзень нараджэння ў дзень матчу, у той раз мы таксама выйгралі. Мне нават тата ўчора смс напісаў, у якім павіншаваў мяне і пажадаў забіць гол.

Для нас важна заняць першае месца ў групе, у астатніх гульнях будзем настройвацца толькі на перамогі.

16 ачкоў? А чаму б і не! Вядома, цяжка казаць напэўна, але пастараемся прыкласці намаганні для такога выніку», — запэўніў Рэнан Брэсан.

2 снежня ў Мінску БАТЭ згуляе з кіеўскім «Дынама». Фактычна ў гэтым матчы будзе рашацца, хто зойме першае месца ў групе.

Каментары

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць