Свет

Сэкунда вайны ў Іраку каштуе 6300 даляраў

За кожную дадатковую сэкунду амэрыканскай прысутнасьці ў Іраку падаткаплацельшчыкі ў ЗША мусяць заплаціць дадатковыя 6300 даляраў, а за кожны наступны год – каля 200 мільярдаў даляраў...

За кожную дадатковую сэкунду амэрыканскай прысутнасьці ў Іраку падаткаплацельшчыкі ў ЗША мусяць заплаціць дадатковыя 6300 даляраў, а за кожны наступны год – каля 200 мільярдаў даляраў – піша амэрыканскі публіцыст Нікалас Д. Крыстаф (Nicholas D. Kristof) на старонках газэты International Herald Tribune.

У артыкуле «Хвіліна ў Іраку каштуе 380 тысячаў даляраў» Крыстаф нагадвае, што напярэдадні нашэсьця на Ірак у сакавіку 2003 г. міністар абароны ЗША Дональд Рамсфэлд ацэньваў, што агульныя выдаткі на апэрацыю не перавысяць 50 мільярдаў даляраў.

Праз тры з паловай гады аналізы спэцыялістаў паказваюць, што рахунак за вайну перавысіць більён (тысячу мільярдаў), а можа нават і 2 більёны даляраў. У другім выпадку гэта складзе 6300 даляраў на кожнага амэрыканскага мужчыну, жанчыну і дзіцё.

Пра тое, што выдаткі на вайну ў Іраку могуць перавысіць нават 2 більёны даляраў, калі ў рахунак уключыць таксама і доўгатэрміновыя выдаткі, напрыклад, на мэдыцынскую дапамогу тысячам параненым жаўнераў ЗША, перасьцерагаў у рапарце, апублікаваным на пачатку года, вядомы амэрыканскі эканаміст Джозэф Э. Стыгліц (Joseph E. Stiglitz), нобэлеўскі ляўрэат.

Стыгліц і ягоная супрацоўніца Лінда Білмз (Linda Bilmes), спэцыяліст у грамадзкіх фінансах з Гарвардзкага ўнівэрсытэту, апублікавалі цяпер актуалізаваную вэрсію рапарту, у якой пацьвярджаюць, што «выдаткі на вайну, разам зь бюджэтнымі, сацыяльнымі і макраэканамічнымі выдаткамі, пэўна, перавысяць 2 більёны даляраў».

Крыстаф піша, што гэта ў чатыры разы болей, чым трэба, каб забясьпечыць на бліжэйшыя 10 гадоў мэдыцынскае страхаваньне для 47 мільёнаў амэрыканцаў, якія цяпер яго ня маюць. Альбо ў 1600 разоў болей, чым прэзыдэнт Буш прызначыў на вынаходніцтва вадародных элемэнтаў, якія мусяць стаць чыстай крыніцай энэргіі ў машынах, дамах і фабрыках.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе9

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць