Культура33

«Кнігазбор» выдаў «Выбраныя творы» Міколы Ермаловіча

У мінскім выдавецтве «Кнігазбор» у серыі «Беларускі кнігазбор» выйшлі выбраныя творы лаўрэатаў Дзяржаўнай прэміі Беларусі паэта Васіля Зуёнка і гісторыка Міколы Ермаловіча, паведаміў дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі.

Паводле яго слоў, у 512-старонкавую ілюстраваную кнігу Зуёнка ўвайшлі паэма «Маўчанне травы», а таксама празаічныя элегіі, эсэ, эцюды і літаратурна-крытычныя артыкулы.

Ва ўступе да выдання літаратуразнаўца Наталля Заяц адзначае, што за амаль паўвека працы ў літаратуры Васіль Зуёнак стварыў свой непаўторны мастацкі свет, па-гаспадарску рупліва збіраючы словы ва ўласную паэтычную сялібу. «Эмацыйны цэнтр яго жыцця знаходзіцца, напэўна, недзе побач з Мачулішчам — на малой радзіме пісьменніка ў Крупскім раёне. Адтуль сілкуецца яго шматфарбная разнастайная праблемная ў тэматычных і жанравых адметнасцях творчасць».

У 640-старонкавую ілюстраваную кнігу Ермаловіча ўвайшлі яго найбольш грунтоўная даследчыцкая праца «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае», а таксама крытычныя, публіцыстычныя, літаратурна-мастацкія творы і эпісталярная спадчына. Прычым, амаль усе творы легендарнага гісторыка і літаратара, забароненага ў савецкія часы, друкуюцца ўпершыню.

Кнігі выйшлі накладам адпаведна ў 1 тыс. і 800 экземпляраў па кошце 20 і 30 тыс. рублёў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд10

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць