Улада77

Лукашэнка: Адмена смяротнага пакарання магчымая

Для гэтага можа быць праведзены рэферэндум.

Для гэтага можа быць праведзены рэферэндум.

А вось палітыка дыктатуры ва ўмовах Беларусі, на ягоную думку, абсалютна немагчымая. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв’ю найбуйнейшым СМІ Германіі.

Лукашэнка адзначыў, што дзеля таго каб праводзіць палітыку дыктатуры неабходна валодаць рэсурсамі, якіх у Беларусі няма. «У нас няма такога рэсурсу, і ў мяне, каб быць дыктатарам», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«А па-другое, гэта не маё, гэта асабіста не маё.

Я ніколі не быў дыктатарам і ніколі ім не буду, бо я ім не нарадзіўся. Гэта трэба нарадзіцца дыктатарам.

Я ніколі не парушу гармонію нашага грамадства. І я ніколі не пайду насуперак жаданням нашага грамадства! Ні-ко-лі!

А ў характары нашага народа ніколі не было такой рысы, як імкненне да дыктатуры ці пасадзіць на трон дыктатара. Ніколі!»
,

— падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Сёння такім рэсурсам, каб быць дыктатурай у сусветным маштабе, валодае толькі адна краіна — Злучаныя Штаты Амерыкі, яны і праводзіць палітыку дыктатуры.

Захацелі — развязалі вайну ў Іраку, захацелі — бамбуюць Афганістан

(яшчэ раней — В’етнам і гэтак далей, і таму падобнае). І ніхто не кажа, што там дыктатура. Так дзе ж нямецкія дэмакратычныя журналісты?

А вось Лукашэнка — гэта дыктатура», — адзначыў беларускі лідар.

Ён таксама дадаў, што яму вельмі проста размаўляць на гэтую тэму з немцамі, бо ў свой час гэтая краіна непасрэдна сутыкнулася з палітыкай дыктатуры.

«Вывад адзін: дыктатура — гэта шкода для любога грамадства.

І рана ці позна яна прывядзе да краху гэтага грамадства і дзяржавы», — сказаў беларускі лідэр.

Кіраўнік дзяржавы растлумачыў немагчымасць поўнай адмены смяротнага пакарання ў Беларусі.

«З вашага пункту гледжання мы здзейснілі вельмі сур’ёзную дэмакратычную памылку ў свой час, разгледзеўшы гэтае пытанне на рэферэндуме. А ў нас рашэнні рэферэндуму - вышэй за Канстытуцыйны закон. Таму, каб гэтую праблему вырашыць,

нам трэба правесці рэферэндум па адмене таго рашэння»,
 — сказаў ён.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што настрой людзей з тых часоў па гэтым пытанні абсалютна не змяніўся,

нават стаў больш жорсткім.

Таму ў краіне зараз праводзіцца серыя мерапрыемстваў, грамадскія слуханні з тым, каб «паспрабаваць людзей павярнуць да гэтых еўрапейскіх каштоўнасцяў».

«Шчыра кажучы, не вельмі атрымалі поспех, бо грамадскую думку не ўдалося пахіснуць і змяніць», — канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў Беларусі паралельна з смяротным пакараннем існуе пажыццёвае зняволенне. Паводле яго слоў, калі яшчэ 15 гадоў таму да смяротнага пакарання караўся ад 30 да 40 чалавек у год, то цяпер — 2–4.

«У асноўным мы ўжываем пажыццёвае зняволенне, ну калі ўжо не абуральнае злачынства супраць чалавечнасці», — растлумачыў кіраўнік дзяржавы.

«Хутчэй за ўсё, у гэтай плашчыні будзе ляжаць у нас адмена смяротнага пакарання, то ёсць як альтэрнатыва смяротнага пакарання — пажыццёвае зняволенне. Таму, магчыма, мы неяк выбудуем палітыку, што суды не будуць прымяняць гэтую жорсткую меру пакарання», — заключыў ён.

Каментары7

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць