Спорт1717

БАТЭ — сяміразовы чэмпіён Беларусі па футболе

У матчы перадапошняга туру барысаўскі клуб выйграў у гасцях у «Белшыны» — 1:3 і сёмы раз чэмпіёнам краіны па футболе, прычым пяты раз запар.

Барысаўскі БАТЭ, за тур да фінішу, заваяваў залатыя медалі чэмпіянату краіны па футболе 2010 года. Каб сёмы раз — і пяты запар — стаць чэмпіёнам, барысаўцам дастаткова было сёння не прайграць у гасцях «Белшыне». БАТЭ упэўнена выйграў 3:1.

Бабруйчанін (бабруец?) Лебедзеў на 26-й хвіліне лік адкрыў, на 60-й з пенальці Рэнан Брэсан лік зраўняў, на 62-й Максім Бардачоў вывеў Барысаў наперад, а на 68-й Павел Няхайчык паставіў кропку — 1:3.

Упэўнена і прыгожа БАТЭ стаў датэрмінова стаў чэмпіёнам, вось толькі СТВ (адказнае за паказ матчаў нацыянальнага першынства) паказвала дынамаўскае дэрбі, ў мінулым туры мы не пабачылі гульню БАТЭ - "Дынама" Мінск. Яе паказвалі itv.by, але якасць была, мякка кажучы, не зусім здавальняючая.

Такім чынам

БАТЭ сёмы раз стаў найлепшай камандай Беларусі, прычым пяты раз запар (1999, 2002, 2006, 2007, 2008, 2009, 2010).

«Шахцёр», які меў тэарэтычныя шанцы на золата, прайграў на сваім полі «Нёману», што змагаецца за права застацца ў вышэйшай лізе, 0:1. Прычым гарадзенцы забілі мяч на самай апошняй хвіліне сустрэчы. І цяпер неверагодны збег адставінаў у апошнім туры адправіць іх у пераходныя матчы.

Нагадаем, што яшчэ ў мінулым туры "Шахцёр" заваяваў срэбра.

«Нафтан» і «Партызан» — зганялі вясёлую нічыю ў Наваполацку — 4:4,

«Партызан» пакідае вышэйшую лігу, у якую вяртаецца «Гомель».

Іншыя вынікі:

«Дынама» Мінск — «Дынама» Брэст — 2:0, «Віцебск» — ФК «Мінск» — 1:3, «Дняпро» — «Тарпеда» Жодзіна - 0:1.

Пасля 32-х тураў: БАТЭ — 72, Шахцёр — 63, Мінск — 57, Дынама Мінск — 56, Белшына — 45, Нафтан — 44, Дынама Брэст — 43, Дняпро — 40, Віцебск — 32, Нёман — 28, Тарпеда — 25, Партызан — 20.

У пераходных матчах будзе гуляць або жодзінскае «Тарпеда», або «Нёман». Іх супернік ужо вядомы, гэта мінскі СКВІЧ, які ўзначальвае сам Сяргей Бароўскі. СКВІЧ заняў у турніры 1-й лігі другое месца, абышоўшы па дадатковых паказчыках ДСК. СКВІЧ, дарэчы, сёння выйграў у "Гомеля".

***

Вернемся да БАТЭ. Барысаўскі клуб па колькасці тытулаў зраўняўся з мінскім «Дынама». Сталічны клуб быў чэмпіёнам краіны ў 1992 г., сезонах 1992/93, 1993/94, 1994/95, 1995, 1997, 2004.

У 1996 г. залатыя медалі чэмпіянату заваёўваў мазырскі МПКЦ, а ў 2000 г. яго рэінкарнацыя — «Славія», у 1998 г. — «Дняпро-Трансмаш», у 2001 г. — «Белшына», у 2003 г. — «Гомель», у 2005 г. — «Шахцёр».

БАТЭ быў срэбраным медалістам у 1998 (першы год выступлення ў вышэйшай лізе), 2000, 2003, 2004 гг., бронзавым прызёрам чэмпіянату ў 2001 г. Толькі адзін раз БАТЭ наогул не ўздымаўся на п’едэстал, і было ў 2005 г.

Нагадаем таксама, што сёлета БАТЭ заваявала Суперкубак Беларусі і Кубак, а таксама прабілася ў 1/16 фінала Лігі Еўропы.

***

Апошні тур пройдзе 21 лістапада.

У ім гуляюць: «Мінск» — «Нафтан», «Нёман» — «Віцебск», БАТЭ — «Шахцёр», «Дынама» Брэст — «Белшына», «Тарпеда» — «Дынама» Мінск, «Партызан» — «Дняпро».

У апошнім туры вырашыцца лёс бронзавых медалёў (г.зн і пуцёўкі ў Лігу Еўропы) і каманда, што згуляе ў пераходных матчах за права застацца ў вышэйшай лізе.

Каментары17

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол6

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

У Кобрыне дарожныя службы заасфальтавалі завулак Будаўнічы. Аказалася, што толькі на паперы2

У Глыбоцкім раёне 13‑гадовы хлопчык патануў у сажалцы1

Даішнікі на дарогах цяпер будуць выглядаць крыху іначай10

У маі ў Беларусі найбольш падаражэў праезд у цягніках

У Беларусі з'явілася сырнае марожанае з журавінавым пюрэ. Як на смак?

«Чакалі 2 гады. Віза — на 9 дзён». Як беларусы цяпер прабіваюцца ў Еўропу8

У Клімавічы прывезлі васковага Пуціна ФОТАФАКТ18

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі8

«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол6

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць