Эканоміка1010

Прэм'ер-міністр Грэцыі: Германія вядзе краіны ЕС да банкруцтва

Ангела Меркель заявіла ў панядзелак, што краіны, якія не маюць фінансавых праблем, не павінныя несці адказнасць за памылкі ў іншых краінах ЕС. Прэм’ер-міністр Грэцыі Георгіас Папандрэу мяркуе, што гэтая ідэя можа прывесці некаторыя краіны ЕС да банкруцтва.

У той жа час, канцлер Германіі Ангела Меркель падкрэсліла, што Еўрапейскі саюз павінен як мага хутчэй стварыць дадатковую абарону для захавання бяспекі ў зоне еўра. Удакладніць Меркель не захацела. Неафіцыйныя дадзеныя, аднак, сведчаць, што гаворка ідзе пра перакідванне часткі адказнасці за крызіс на прыватны сектар, калі прадпрымальнікі мусяць будуць адказваць за частку рэструктурызацыі дзяржаўнага доўгу.

Гэтую ідэю найбольш раскрытыкаваў прэм’ер-міністр Грэцыі Георгіас Папандрэу, які лічыць, што адсутнасць дапамогі звонку можа прывесці да банкруцтва многія краіны ЕС, вымушаныя пастаянна павышаць працэнтныя стаўкі.

— Папярэднія меры Еўрапейскага саюза, скіраваныя на паляпшэнне фінансавай сітуацыі ў краінах-сябрах, выклікалі бесперапыннае павышэнне працэнтных ставак,

 — кажа Папандрэу.

Свае ідэі Меркель абгрунтавала тым, што краіны, якія не маюць фінансавых праблем, не павінныя аплачваць пазыкі іншых дзяржаваў ЕС. Канцлер Германіі папракнула Герхарда Шродэра за тое, што ён дазволіў Грэцыі ўвайсці ў зону еўра.

Меркель падкрэсліла, што ў цяперашняй сітуацыі надзвычай важна абараніць астатнія краіны зоны еўра ад крызісу, які адбыўся ў Грэцыі.

— Калі еўра і выявіцца памылкай, то гэта будзе памылка ўсяго Еўрапейскага саюза, — заявіла Ангела Меркель у панядзелак. — Так што мы павінны зрабіць усё, каб структура, што з пачатку стагоддзя забяспечыла нам добрае становішча на рынку, не сталася памылкай.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Пры атацы на турбазу ў акупаванай Кірылаўцы Запарожскай вобласці загінуў супрацоўнік Раскамнагляду, які ўдзельнічаў у «СВА», і яго дзеці6

У Латвіі накрылі гіганцкую падпольную фабрыку па вытворчасці цыгарэт. На ёй працавала шмат беларусаў4

Украінскую пару жорстка збілі ва Уроцлаве. Прычынай, паводле іх, стала ўкраінская мова81

Пры будаўніцтве дамоў у Гомелі ставяць боксы для кандыцыянераў — але ад гэтага жыхарам будзе толькі горш10

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам14

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску1

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў38

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Прахадныя балы ў медыцынскія ўніверсітэты ўпершыню істотна ўпалі ЛІЧБЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць