Спорт

Аман — Беларусь — 0:4

Буйной перамогай скончыўся апошні сёлета матч для каманды Бернда Штанге.

Для лістападаўскай таварыскай гульні зборнай Беларусі па футболе месца было выбранае досыць спецыфічнае — Аман. Гэта можа тлумачыцца хіба толькі тым, што наш трэнер немец Бернд Штанге некалі трэніраваў гэтую зборную, але беспаспяхова.

Кажуць, што быў варыянт прыняць у Мінску Уругвай, але ў апошні момант прагарэў. Ну то дарога на Аравійскі паўвостраў. Дарэчы, у гэтым рэгіёне гуляць беларусам ужо даводзілася: двойчы з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі (перамога і пройгрыш) і аднойчы — з Саудаўскай Аравіяй (нічыя).

У сталіцы Амана Маскаце зараз «прахалода» — усяго толькі каля 30 градусаў цяпла. Ды і мора побач. Сапраўдны рай для футбалістаў.

Перад гульнёй наша каманда не далічылася цэлы шэраг лідараў. Траўмаваныя Кутузаў, Жаўноў, Пуціла. Трэнер незадаволены станам гульні Аляксандра Глеба і Карніленкі. Затое нечакана ў заяўку трапіў малады Палякоў з «Шахцёра».

Планавалася, што матч пачнецца а палову на пятую па беларускім часе. АНТ нават запланаваў паказ. Але потым пачатак перанеслі на дзве гадзіны наперад. Ну а трансляцыю па ТБ нікуды пераносіць не захацелі. Глядзіце, беларусы, у запісу.

Ужо ў самым пачатку матча стала ясна, што ўяўляе наш супернік. На дзесятай хвіліне гульні гаспадары безнадзейна гарэлі — 0:2. Прычым, галы забіў не які‑небудзь наш суперфорвард (хаця ці ёсць такія?), а цэнтральны абаронца Аляксандр Мартыновіч.

Гулец з сонечнага «Краснадара» раней за зборную не забіў увогуле, а тут адзначыўся цэлым дублем. Прычым, абодва разы да ўзяцця варот прыводзілі стандарты — штрафны і вуглавы.

У другой палове тайма першага на бліскучы пас Цімоха Калачова адгукнуўся Вячаслаў Глеб — 0:3. Гульню можна лічыць было зробленай.

Другі тайм быў адзначаны мноствам заменам. З’явіўся на полі і той самы дэбютант Палякоў.

Вось так зборная Беларусі сапсавала настрой аманскім аматарам футболу перад заўтрашнім юбілеем султана Кабуса.

Наўрад ці была вялікая мэтазгоднасць такога выезду. Хіба што набралі некалькі лішніх пунктаў для рэйтынгу. Лепш бы суперніка было знайсці ў Еўропе.

Наступную гульню зборная, найхутчэй, правядзе ў лютым. Апанент яшчэ не вызначаны. Не выключана, што гэта будзе Расія. Ну а потым 26 сакавіка чарговы матч адборачнага турніру да Еўра‑2012 з Албаніяй.

Каментары

Цяпер чытаюць

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Усе навіны →
Усе навіны

Вы таксама часта чуеце гул у вушах, якога іншыя не чуюць? Навукоўцы знайшлі тлумачэнне3

Зяленскі: На жаль, расійскі бок зноў выбірае вайну1

50 чалавек ехалі на грузавіку праз пустыню Сахара. Грузавік зламаўся, і амаль усе памерлі ад смагі1

У Бразіліі 37‑гадовая жанчына выдавала сябе за 12‑гадовую і трапляла ў прыёмныя сем'і, дзе жыла за чужы кошт7

Кіроўца, які ўляцеў на шалёнай хуткасці ў падземны пераход у Кіеве, перад тым справакаваў чатыры ДТЗ1

Лукашэнка ў Гродне згадаў пра Ціханоўскую ва Украіне і расказаў пра цяжкую долю беларускіх дактароў на Захадзе29

Магілёўскія студэнты зрабілі адкрыццё, разбіраючы даўнюю археалагічную калекцыю1

Загінуў калмыцкі Герой Расіі, які летась праславіўся, дакладваючы Пуціну пра поспехі13

«Выглядае як жарт». У беларускі спісалі 3740 BYN за 6 хвілін у роўмінгу4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны41

Музыка Цім Суладзэ: Розніца 30 гадоў — тое, што адпавядае маім уяўленням пра адносіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць