Улада22

Міліцыя «гатова забяспечыць правапарадак» 24 лістапада падчас мітынгу апазіцыі

Пад выбары міліцыя будзе пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

У снежні органы ўнутраных спраў Беларусі ў сувязі з кампаніяй па выбарах прэзідэнта будуць пераведзеныя на ўзмоцнены варыянт нясення службы.

Пра гэта 18 лістапада журналістам паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў Яўген Полудзень.

Паводле яго слоў, канкрэтныя тэрміны будуць залежаць ад сітуацыі ў краіне, ад аператыўнай абстаноўкі. Пакуль, адзначыў намеснік міністра, «сур’ёзных парушэнняў правапарадку ў ходзе выбарчай кампаніі не было». У МУС лічаць, што ўсё большая колькасць беларускіх грамадзян становяцца законапаслухмянымі.

Пры гэтым Полудзень адзначыў адну асаблівасць сёлетняй выбарчай кампаніі.

Некаторыя грамадзяне, якія маюць дачыненне да збору подпісаў, пасля ўжывання спіртнога і сваркі выклікалі міліцыю і засякалі час, праз які супрацоўнікі міліцыі прыязджалі на месца здарэння.
Тым самым, як сказаў Полудзень, яны правяралі, ці выконвае міліцыя ўстаноўленыя нарматывы рэагавання на звароты грамадзян.

Адказваючы на пытанне аб ліберальным стаўленні органаў унутраных спраў да несанкцыянаваных акцый, якія праходзяць у перыяд сёлетняй выбарчай кампаніі, намеснік кіраўніка МУС адзначыў, што міліцыя забяспечвае належны парадак, зыходзячы з патрабаванняў заканадаўства. Супрацоўнікам пастаўлена задача не паддавацца на правакацыі. У большасці выпадкаў хапае тлумачальнай і папераджальнай працы, сказаў Полудзень.

Намеснік міністра заявіў, што міліцыя гатова забяспечыць правапарадак 24 лістапада падчас анансаванай у Мінску апазіцыяй буйной акцыі і будзе дзейнічаць строга ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Яўген Полудзень яшчэ раз падкрэсліў, што насельніцтва Беларусі «ў большасці сваёй законапаслухмянае» і ведае не толькі правы і абавязкі міліцыі, але і свае абавязкі, якія і выконвае.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі6

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць