Улада

Цярэшчанка абяцаў эканамічны цуд, Раманчук стараўся не напалохаць

Адбыліся першыя два аўдыёзвароты кандыдаты ў прэзідэнты да слухачоў.

Выступы кандыдатаў на прэзыдэнта па радыё пачаліся з прамоваў Віктар Цярэшчанкі і Яраслава Раманчука. Першыя ўражаньні: В.Цярэшчанка выступаў больш радыкальна, чым чакалася, Я.Раманчук — больш памяркоўна.

Першым выступіў Віктар Цярэшчанка. Адчувалася, што ён чытаў падрыхтаваны тэкст, але ў гэтага кандыдата артыстызму ў голасе яўна бракавала, ён ня вельмі ўмеў падкрэсьліць важныя інтанацыйныя рэчы. Цікава, што ўсе агаворкі гучалі ў эфіры, яны не выразаліся.

З выступу Цярэшчанкі найбольш уразіла тое, што ён абяцаў:

мы пакажам сьвету новы эканамічны цуд,

Казаў, што ведае, як гэта зрабіць, як акцыі беларускіх прадпрыемстваў стануць галоўным сродкам накапленьня. Пра матывацыю кандыдата Цярэшчанкі нам вядома мала: некаторыя кажуць, што ён зьяўляецца спарынг-партнэрам для Аляксандра Лукашэнкі, і з гэтага пункту погляду, як для мяне, дык ён выступаў дастаткова апазыцыйна. Заяўляў, што сыстэма ручнога кіраваньня вычарпала сябе, што растуць цэны.

Пры гэтым ён падкрэсьліў, што не зьяўляецца апазыцыйным кандыдатам, што ён за саюз з братняй Расеяй — сёньня, заўтра і на стагодзьдзі — хаця на сёньняшні час гэта гучыць даволі апазыцыйна.

Ён казаў пра тое, што мы, Беларусь, самі станем прапаноўваць крэдыты, грашовыя інвэстыцыі іншым краінам. Падсумоўваючы гэта, а таксама заявы, што будзе адмененая платная адукацыя, што адменяць працоўныя кантракты, платны праезд школьнікаў, што будуць зьніжацца падаткі — мне гэта нагадала расейскія сучасныя фільмы пра выбары зь іх паліттэхналёгіямі: настолькі часам нерэальна гучалі некаторыя абяцаньні.

Кожны з кандыдатаў абірае сваю стратэгію паводзінаў, і сёньняшні выступ Яраслава Раманчука быў дастаткова паказальным: ён падкрэсьліваў, што «я не радыкал, я не рэвалюцыянэр, я за дыялёг паміж грамадзтвам і ўладай».

Пры гэтым заставалася даволі шмат крытыкі ўлады,

ён нават больш не крытыкаваў уладу, а рэклямаваў сваю праграму «Мільён новых працоўных месцаў», і галоўны свой дэвіз: «Захаваем лепшае, пабудуем новае».

Ён казаў, што ягоная праграма — гэта праграма будучыні, а праграма ўлады — гэта праграма застою. Але ўвесь ягоны выступ быў накіраваны на тое, каб людзі не баяліся такога страшнага радыкальнага рэфарматара Яраслава Раманчука. «Людзі баяцца пераменаў, бо на сваёй скуры зьведалі, што было ў 90-я, а я не хачу, каб былі такія перамены, якія былі ў Расеі, хачу, каб былі іншыя перамены,« — і тут ён прывёў станоўчыя прыклады Польшчы і Славаччыны.

Мне здаецца,

Яраслаў Раманчук хоча, каб яго зразумела шырэйшая аўдыторыя, ня толькі апазыцыйны электарат, і менавіта для гэтай аўдыторыі быў накіраваны ягоны больш памяркоўны выступ.

З пункту гледжаньня пабудовы мне спадабалася, што Яраслаў зь першых словаў сказаў пра сябе, што забыўся зрабіць Цярэшчанка: хто ён такі, дзе вучыўся, колькі моваў ведае, 8 кніг напісаў і г.д., нагадаў пра сябе ў канцы, так што паліттэхналягічна прамова была пабудаваная даволі пісьменна. Але галоўнае — імкненьне не напалохаць сваёй праграмай, пераканаць, што ў выніку ягоных эканамічных рэформаў жыцьцё стане лепш і цікавей.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі36

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў46

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя5

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі11

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць