Улада33

Юрыст: Выбарчы кодэкс дазваляе выступаць толькі самому кандыдату

Ярмошына забараніла давераным асобам кандыдатаў выступаць замест іх па ТВ. Аб гэтым яна заявіла падчас онлайн-канферэнцыі на сайце выдання «Комсомольская правда в Белоруссииі».

За дзень да гэтай заявы кандыдат ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў прапанаваў свой час у эфіры даверанай асобе Аляксандру Мілінкевічу.

Паводле Выбарчага кодэксу, выступаць са зваротам у эфіры Белтэлерадыёкампаніі мае права толькі сам кандыдат. Выступ даверанай асобы магчымы толькі падчас дэбатаў.

Юрыст Юрый Чавусаў лічыць, што ў дадзенай сітуацыі магчымасць выступу Мілінкевіча залежыць ад настойлівасці штабу Кастусёва.

«Выбарчы кодэкс дазваляе выступаць толькі самаму кандыдату. Выступ даверанай асобы магчымы толькі падчас дэбатаў.
Аднак ЦВК зараз даволі лаяльна трактуе кандыдатаў і Выбарчы кодэкс, таму зважаючы на адсутнасць прамой забароны ў ім магчымы дазвол на выступ Мілінкевіча замест Кастусёва», — лічыць ён.

Нагадаем, што першае з’яўленне Рыгора Кастусёва на тэлеэкранах адбудзецца сёння, а 19.30. Выступ Мілінкевіча запланаваны на 1 снежня.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна20

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

У Мінску зараз +13°С, а ў Касцюковічах амаль +30°С2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі5

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць