Улада

Ус на радыё не выступаў, Статкевіч паўтарыў свой тэлевыступ

Выступ Дзмітрыя Уса не прагучаў сёння ў радыёэфіры, Мікалай Статкевіч паўтарыў тэзісы свайго тэлевізійнага выступу па-беларуску, распавёўшы той жа анекдот, што і Рыгор Кастусеў.

Цяжка сказаць, ці Дзмітрый наогул вырашыў сысьці з дыстанцыі, альбо ён проста не скарыстаўся сваім правам выступу ў радыёэфіры. Бо тое, што ён зачытаў па тэлебачаньні, ніяк не назавеш выступам кандыдата ў прэзыдэнты. Прэтэндэнт на такую высокую пасаду павінен усё ж быць публічным палітыкам. А ў Дзмітрыя Уса гэта не атрымліваецца. Калі паглядзець на ягоную дэкларацыю аб прыбытках, маёмасці – бачна, што ён паспяховы бізнэсовец, але гэтага мала, каб стаць кандыдатам. Таму будзе ён удзельнічаць далей у выбарчай кампаніі альбо не – гэта ніяк не паўплывае на яе хаду.

Калі параўнаць выступы Мікалая Статкевіча па тэлебачаньні 2 дні таму і сёньня па радыё – яны практычна аднолькавыя, за адным выключэньнем.

Сёньня Статкевіч цалкам прамаўляў па-беларуску, а па тэлебачаньні казаў на расейскай мове зь невялікай устаўкай па-беларуску. І былі сёньня яшчэ 2 новых моманты: тое, што ён заявіў пра намер паразмаўляць пра карупцыю ў наступным выступе, а таксама распавёў той жа анэкдот, што і Рыгор Кастусеў учора па тэлебачаньні: пра тое, што людзям хочацца жыць у Беларусі – але ня ў той, якую яны ведаюць, а ў той, якую паказваюць па БТ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць