Культура22

Еўтушэнка: «Ледзь-ледзь не забілі аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў»

Хочацца проста крычаць, каб усе невінаватыя людзі ў Мінску, былі вызваленыя, кажа расійскі паэт.

Знакаміты савецкі і расейскі паэт Яўген Еўтушэнка звярнуўся напярэдадні з дапамогай расійскага Першага канала да беларускіх уладаў. Аўтар знакамітай фразы: «Паэт у Расіі больш, чым паэт» сказаў, што і ў Беларусі Някляеў як сумленны чалавек не мог не пайсці ў палітыку.

«У краіне, у якой быў забіты кожны чацвёрты, так страшна чуць цяпер, што амаль, ледзь-ледзь не забілі аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў. Хочацца проста крычаць, каб пачулі мяне. Каб усе невінаватыя людзі, якія былі затрыманыя ў Мінску, былі вызваленыя. І, вядома, Някляеў павінен быць злучаны са сваёй сям’ёй, са сваім народам, з літаратурай».

«Людзі, якія падымаюць руку на ўласных паэтаў, яны… паднімаюць руку на сумленне ўласнага народа, уласнай нацыі, на ўласную мову, на ўласную культуру. Нельга падымаць руку на ўласных паэтаў, таму што яны выказваюць душу свайго народа. Уладзімір Някляеў так любіў Беларусь. І ўсё жыццё яго было гэтаму прысвечана, усе яго вершы. Ён адзін з найлепшых, найвялікшых беларускіх паэтаў. Някляеў быў старшынёй Саюза пісьменнікаў. Як чалавек ён ніколі не быў ніякім экстрэмістам», — сказаў Еўтушэнка.

«Пройдзе час і будзе напісана ў аналах гісторыі, як калісьці збілі ў Беларусі, па-зверску збілі, адабралі ў сям’і аднаго з найлепшых беларускіх паэтаў. Усё гэта не знікне. У нас было тое ж самае. Абражалі добрых пісьменнікаў, забівалі іх нават часам. Ну і што?! Усе людзі, якія былі саўдзельнікамі ў іх забойствах, збіваннях, пакутах, у пасадках, у арыштах іх, усе гэтыя людзі пакрытыя пагардай. А імёны пацярпелых служаць гонарам і з’яўляюцца каштоўнасцю народа», — упэўнены паэт.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

У Батумі трапіў у аварыю мікрааўтобус з беларусамі. Два чалавекі загінулі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць28

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць