Грамадства4545

Лукашэнка — мітрапаліту Кандрусевічу: Сёлета Раство мы святкавалі неяк асабліва

«Свята Раства выхоўвае ў людзей духоўнасць» — кажа беларускі кіраўнік.

«Свята Раства выхоўвае ў людзей духоўнасць».

Заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі архібіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

«Віншую каталіцкіх сьвятароў

і ўвесь беларускі народ з гэтым самым добрым, чыстым і светлым святам. Зычу здароўя, шчасця ўсім нашым людзям,
 — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Мне здаецца, што ў гэтым годзе мы святкуем Каляды неяк асабліва.
Я адчуваю, і настрой зусім іншы,
і вы распавялі мне аб праведзеных у Вілейцы святах ў сувязі з Калядамі.
Я глядзеў па тэлебачанні, інфармацыю атрымліваў».

Лукашэнка падкрэсліў, што «гэта добрае мерапрыемства, на якое збіраюцца людзі, не толькі каталікі, але і праваслаўныя, і людзі, свабодныя ад веры». «Гэта добрае мерапрыемства, якое выхоўвае людзей у духу патрыятызму, адданасці свайму народу і духоўнасці. Таму я хацеў бы вам падзякаваць за тое, што вы зрабілі ў гэтыя святочныя дні», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы. Тадэвуш Кандрусевіч у сваю чаргу

падкрэсліў важнасць таго, што беларускае тэлебачанне вяло прамую трансляцыю каляднага набажэнства.

«Святое Раство — гэта сапраўды добрае мерапрыемства, — падкрэсліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. — Мы наводзім міжнародныя масты паміж рознымі канфесіямі, рэлігіямі». У калядных святкаваннях у Вілейцы удзельнічаў прадстаўнік Філарэта. На наступны дзень Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі павіншаваў Тадэвуша Кандрусевіча з святам Нараджэння Хрыстова.

Тадэвуш Кандрусевіч сказаў, што ў Беларусі шмат змяшаных шлюбаў, у якіх святкуюць Раство Хрыстова і паводле каталіцкага, так і паводле праваслаўнага звычаю. Каляды — гэта асаблівае свята для ўсіх.

Каментары45

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей6

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

Маладую бухгалтарку з Калінкавічаў асудзілі за Гаюна8

Дроны атакавалі акупаваныя Данецкую і Луганскую вобласці, а таксама Крым: пад ударам ЦЭС, нафтабаза і чыгунка

Кітай абвясціў пра спецыяльную ваенна-марскую аперацыю паблізу Тайваня4

У Арменіі праходзяць парламенцкія выбары. Галоўным пытаннем на іх сталі адносіны з Расіяй5

Стваральнік «Зорных войнаў» рыхтуе да адкрыцця свой футурыстычны музей коштам мільярд даляраў ФОТЫ1

Сын Саннікава расказаў, чаму вучыўся ў Чарнагорыі: У Варшаве здалася неспакойнай сітуацыя з шавінізмам28

Украіна: Расіяне павялічылі колькасць дронаў, якія запускаюцца з Беларусі7

Расіяне атакавалі два ўкраінскія пошукава-выратавальныя судны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей6

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць