Здарэнні

Чалавек на мыліцах абчысціў універмаг у Магілёве

У Цэнтральным універсальным магазіне Магілёва злодзей абчысціў касу актуальнага перад святамі аддзела навагодніх цацак.

Здарэнне адбылося каля 6-й гадзіны вечара — у самы час-пік, калі ідзе вялікі наплыў пакупнікоў, і прадаўцы літаральна разрываюцца паміж імі. Мужчына нібыта зацікавіўся навагоднімі паштоўкамі, скарыстаў момант, калі прадавачка адвярнулася, і свабодна забраў з касы істотную суму — 1 мільён 385 тысяч рублёў.

Пакупнікі паведамілі прадаўцу непрыемную навіну, і жанчына кінулася наўздагон. Усе шанцы ў яе былі, таму што ў злодзея была верная прыкмета — загіпсаваная нага і мыліцы. Якраз у гэты момант каля ўнівермага праходзілі ахоўнікі парадку, і прадавачка звярнулася да іх з гарачай просьбай паспяшацца і адшукаць злодзея.

Літаральна ў сотні метраў чалавека на мыліцах затрымалі. Ім аказаўся 29-гадовы жыхар Магілёва, якога раней судзілі аж 8 разоў і які цяпер адбываў пакаранне за крадзеж на «хіміі». Пры маладым чалавеку былі грошы, скрадзеныя з «навагодняга» аддзела.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Якая будзе дамова ЗША з Іранам, пакуль няясна, але беларусам пляваць на дэталі. Важна, каб яна была17

Сына кронпрынцэсы Нарвегіі прысудзілі да 4 гадоў турмы1

Дадатак «Аплаці» таксама будзе запытваць геалакацыю з 1 ліпеня1

«Не змаглі паабедаць нідзе! Турыстычнае месца!» Беларуска не змагла нідзе ў Міры паесці30

Выкладчыцу вакалу з Гатава асудзілі за палітыку1

Беларуска зрабіла гарод у варшаўскай кватэры10

Максім Знак рэанімаваў свой тэлеграм-канал

У Мазыры матацыкліст на хуткасці збіў 25‑гадовую маці, якая ішла з каляскай па пешаходным пераходзе9

Севярынец расказаў, як улетку 2020 года на Акрэсціна супрацоўнікі ізалятара перадавалі яму сала і ваду3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны31

Лукашэнка: Пры цяперашнім цячэнні вайны Беларусь з Расіяй не змаглі б абараніць беларускай мяжы ад Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць