Грамадства

Гендырэктар «Пінскдрэва» адклікаў заяву аб адстаўцы «па рэкамендацыі вышэйшых органаў»

Генеральны дырэктар ЗАТ «Холдынгавая кампанія „Пінскдрэў“» Ларан Арыніч па рэкамендацыі вышэйшых органаў адклікаў сваю заяву аб адстаўцы, паведамілі БелаПАН на прадпрыемстве.

Нагадаем, Арыніч падаў заяву ў пачатку снежня 2010, і з гэтага моманту абавязкі генеральнага дырэктара выконваў Ян Гінель, які раней узначальваў камбінат па вытворчасці мяккай мэблі. Адной з галоўных прычын рашэння Арыніча сысці з пасады стала трагедыя на заводзе «Пінскдрэў-ДСП».

У выніку выбуху, што адбыўся на «Пінскдрэве " 25 кастрычніка, загінула 14 чалавек. Целы двух рабочых былі знойдзеныя ратавальнікамі пад заваламі, астатнія памерлі ў бальніцах ад моцных апёкаў. Па факце выбуху пракуратура Брэсцкай вобласці распачала справу па ч. 2 арт. 302 Крымінальнага кодэкса (парушэнне правілаў вытворча-тэхнічнай дысцыпліны, правілаў бяспекі на выбухованебяспечных прадпрыемствах або ва выбухованебяспечных цэхах альбо правілаў бяспекі выбухованебяспечных работ). На ўзроўні Рады бяспекі Беларусі была створаная камісія па расследаванні прычынаў здарэння, якая 16 лістапада дала Радзе бяспекі справаздачу пра вынікі расследавання. Акрамя таго, уласную камісію па расследаванні прычын трагедыі стварыла кіраўніцтва кампаніі «Пінскдрэў». Паводле яе высноваў, прычынай выбуху і пажару стала парушэнне рэгламенту рамонтных работ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Усе навіны →
Усе навіны

Па Магілёве курсіраваў аўтобус з вялікай дзіркай у падлозе3

«Спадзяюся, але не факт, што паступлю»: абітурыентка, якая здала ўсе іспыты на 100 балаў16

Беларускі шахцёр пайшоў у IT. А пасля кінуў працу і стварае свой брэнд карамелі3

Такога дзіцячага садка вы яшчэ не бачылі. Яго спраектаваў лаўрэат «архітэктурнага Нобеля»9

Выйшаў зборнік турэмных эсэ Мікалая Статкевіча

Грунвальдскі музей адказаў на просьбу беларусаў паставіць на полі бел-чырвона-белы сцяг26

Парламент Францыі прыняў закон аб эўтаназіі, нягледзячы на супраціў многіх дэпутатаў3

Зяленскі прапанаваў Сяргея Карэцкага на пасаду прэм'ера Украіны2

Чаму кароткая праграма пральнай машыны не найлепшы выбар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку9

Былы міністр культуры Руслан Чарнецкі знайшоў сабе падпрацоўку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць