Грамадства

Магілёў: КДБ зацікавіліся актывістамі грамадзянскай кампаніі «Наш дом»

Супрацоўнікі КДБ шукаюць магілёўскага актывіста грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Паўла Варашылава. Двое супрацоўнікаў спэцслужбы сёньня раніцай прыходзілі да яго дахаты. Пра гэта паведаміла яму маці.

«Яны сказалі маці, што дужа хочуць са мной пагаварыць. Паказалі свае пасьведчаньні. Маці патлумачыла, што я на працы. Прозьвішчы камітэтчыкаў яна не запомніла. Яны сказалі, што тады сустрэнуцца са мной на працы. Сёньня іх не было. Я раблю на заводзе „Тэхнапрыбор“. Мяркую, што іх зацікавіла мая актыўнасьць падчас перадвыбарчай кампаніі. Я сябра грамадзянскай кампаніі „Наш дом“. На Плошчу ў Менск я ня трапіў. Быў на працы. Начальства загадала працаваць у выходны дзень».

Сёньня ў КДБ дапыталі й магілёўскую праваабаронцу з грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Крысьціну Шацікаву. Яна была ўдзельніцай акцыі пратэсту апазыцыі ў Менску 19 сьнежня, дзе яе й затрымалі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі32

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць