Афіша

Першыя «Ў»годкі кнігарні «ЛогвінаЎ»

Субота, 12 лютага.

Грамадская кампанія «Будзьма беларусамі!» і выдавецтва «Логвінаў» 12 лютага (субота) святкуюць першыя ўгодкі існавання кнігарні «логвінаЎ» (або проста «Ў»).

Што нас чакае ў гэты дзень?

1. Візіт знакамітасцяў. На Незалежнасці, 37А прадаўцоў, дырэктараў і касавы апарат кнігарні цэлы дзень будуць віншаваць сябры-літаратары:

Ігар Бабкоў
Валянцін Акудовіч
Адам Глобус
Андрэй Хадановіч
Севярын КвяткоўскіМарыйка Мартысевіч
Вольга Гапеева
Артур Клінаў
Наталка Харытанюк
Уладзімір Арлоў

2. Раздача сланоў (напалову задарма). У гэты дзень уладальнік крамы Ігар Логвінаў не будзе кантраляваць сябе ад радасці і прадасць вам любую кнігу ўласнага выдавецтва за 50% кошту, а кнігі ад «Будзьмы» — са зніжкай у 70%.

3. Раздача лічбавых сланоў. Кожнаму, хто зойдзе ў гэты суботні дзень у кнігарню «Ў» (нават без усякай мэты), кампанія «Будзьма беларусамі!» падорыць СD-зборнік. Будзьма з дыскам!

4. Дзіцячы літаратурны ранішнік з удзелам Віктара Жыбуля, Веры Бурлак і Андрэя Хадановіча. «Дзіця — разгорнутая кніга» (К.Чукоўскі). Цікавосткі, падрыхтаваныя для дзяцей, дададуць добрага настрою іх бацькам. Без падарункаў ад кампаніі «Будзьма!» не абыдзецца і тут.

Такім чынам, падсумоўваем:

Ў-годная праграма, 12 лютага:

14:30 -16:00 — Дзіцячы літаратурны ранішнік.
16:00 — 17:30 — Выступ літаратурных знакамітасцяў з віншаваннямі кнігарні.
17:30 — 18:30 — Бард-канцэрт. Музыкі адцягнуць увагу, калі ў шыбы кнігарні будуць драпацца прыцемкі.
18:30 — 20:00 — Працяг выступу знакамітасцяў, а таксама прэзентацыя новых кніг выдавецтва «Логвінаў», конкурсы з падарункамі.

Будзьма ў кнігарні «Ў»!

Адрас: Незалежнасці, 37А, гэта ў двары за домам «Подзвіг народа» на плошчы Перамогі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Усе навіны →
Усе навіны

У Кеніі зноў пабачылі «прывіда лесу», які баяліся, што ўжо знік

Пасля дажджу над Мінскам паднялася незвычайная вясёлка ФОТАФАКТ1

У Арменіі ЦВК адмовілася здымаць з выбараў галоўны прарасійскі блок8

«Навошта нам вёскі па тры чалавекі?» Пётра Пятроўскі прапануе звозіць пенсіянераў з малых вёсак у аграгарадкі20

«Цуды апакаліптычнага свету». На Данбасе птушкі віюць гнёзды з дронавага оптавалакна4

Дзмітрый Калдун паказаў сваё лецішча пад Мінскам. Ён змагаецца за свой газон з градкамі жонкі9

«За год можна зарабіць на кватэру ў Мінску». Беларуска расказала, як паехала працаваць у горад будучыні17

У Гродзенскім заапарку стары воўк памёр, дачакаўшыся ваўчанят сабе на замену5

Як здымалі «Адысею» — такі маштаб уражвае нават Галівуд. Мэту Дэйману і Роберту Пацінсану давялося прайсці праз сапраўдныя выпрабаванні16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей5

Дзядок расказаў, як паводзіў бы сябе ў сённяшняй Беларусі і што будзе далей

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць