Той жа почырк, той жа стыль.
Той жа почырк, той жа стыль.
Як паведамілі «Нашай Ніве» ў рэдакцыі незалежнай газеты «Брестский курьер», выданне атрымала чарговую ананімку з пагрозамі. Яна напісаная тым жа почыркам, што і ананімка, атрыманая рэдакцыяй 31 студзеня. Подпіс таксама не змяніўся — «патриоты Беларуси».
У мінулы раз невядомы напісаў сваё пасланне на палосах газеты, прысвечаных журналістцы Наталлі Радзінай і кандыдату ў прэзідэнты Уладзіміру Някляеву. На адваротным баку канверта было напісана: «Направлен официальный запрос в Минск на закрытие подобной газетенки. Даже боитесь упомянуть, что ваша паршивая газетенка доживает последние дни».
Тады рэдактар «Брестскага курьера» Мікалай Аляксандраў адказаў ананімнаму «патрыёту» ў рэдакцыйным артыкуле. На апошнюю ананімку ён рэагаваць не збіраецца.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары