Культура

Памёр знакаміты рэжысёр Рыд Таліпаў

Тэатральны інтэлектуал і экспэрымэнтатар. Слова на развітанне Вячаслава Ракіцкага.

21 лютага ў менскай лякарні памёр Рыд Таліпаў - мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Таліпаў лячыўся ў 9-й лякарні Менска ад запалення лёгкіх, аднак 16 лютага ў яго здарыўся інсульт. 21 лютага каля 17 гадзіны на 63-м годзе знакаміты рэжысёр пайшоў з жыцця. Ад 31 сакавіка 2009 года Рыд Таліпаў быў мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, паведамляе Еўрарадыё.

***

Рыд Таліпаў у гісторыі беларускага тэатру застанецца перадусім як адзін з арганізатараў студыйнага, альтэрнатыўнага тэатральнага руху пры канцы 1980-х гадоў і як пачынальнік інтэлектуальнага тэатру ў Беларусі.

Вецер пераменаў, які пранёсься тады над грамадзтвам, уцягнуў у свой вір і маладых беларускіх рэжысэраў. Рыд Таліпаў, Мікола Трухан, Віталь Баркоўскі, Вітас Грыгалюнас, Вячаслаў Іназемцаў, не азіраючыся на кансэрватыўных крытыкаў і міністэрскіх чыноўнікаў, рабілі свой тэатар, тэатар свайго часу. Хай толькі на некалькі гадоў, але яны ўзарвалі ім замшэлае мастацкае жыцьцё Беларусі. А іх тэатры сталі культавымі.

З афіцыйным, сацыялістычна-рэалістычным мастацтвам Рыд Сяргеевіч, як яго маладыя акторы з падкрэсьленай павагай называлі, змагаўся стыльнымі, эстэтычна вытанчанымі пастаноўкамі інтэлектуальнай заходняй драмы. У сваім тэатры ў сутарэньні на плошчы Перамогі ў Менску Таліпаў адкрыў для беларусаў абсурдысцкую ці парадаксальную драматургію палякаў Славаміра Мрожака і Тадэвуша Ружэвіча.

«Стрыптыз» і «Картатэка» былі самымі сьмелымі на той час тэатральнымі экспэрымэнтамі на беларускай сцэне. Гэта была рэвалюцыя ў пошуках формы і гэта быў старт айчыннага тэатру ў прастору абсурдысцкай, інтэлектуальнай эўрапейскай драмы.

У Рыда Таліпава мне заўсёды імпанавала сур’ёзнае, пераборлівае стаўленьне да драматургіі. Ён аддаваў перавагу ўсясьветнай клясыцы, не забудуцца ягоныя экспэрымэнты, прыкладам, з камэдыямі Антона Чэхава. З павагай ставіўся рэжысэр і да беларускай драматургіі. Застаюцца ў памяці ягоныя пастаноўкі п’ес Сяргея Кавалёва.

Але Таліпаў адмаўляўся ставіць мясцовых графаманаў.

Прынцыпова паўтараў, што «нельга кідаць на сцэну ўсё», бо «сцэна — ня сьметніца». І да 85-годзьдзя Беларускага тэатру імя Якуба Коласа ён працаваў над клясычнай камэдыяй Кандрата Крапівы «Брама неўміручасьці». Гэты спэктакль мы ўжо, на жаль, не пабачым.

Вячаслаў Ракіцкі, Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе4

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць