Улада1919

Рымашэўскі пра пошліны на аўто: праблему вырашаць толькі свабодныя выбары

Як апазіцыя адрэагуе на пераход расійскія мыты пры ўвозе аўтамабіляў?

Як апазіцыя адрэагуе на рашэнне ўладаў перайсці на расійскія мыты пры ўвозе аўтамабіляў?

Пасля падзей 19 снежня і рэакцыі на іх расійскіх уладаў, увядзення мытаў трэба было чакаць, кажа экс-кандыдат у прэзідэнты ад хрысціянскіх дэмакратаў Віталь Рымашэўскі. Ён упэўнены, што гэта ўдарыць па дабрабыце простых беларусаў, асабліва ўлічваючы рост цэнаў на прадукты і камуналку. «Мы і раней выступалі супраць падвышэння мытаў на аўто. Але цяпер, я лічу, не час распыляцца на прыватнасці. Бо падвышэнне мытаў — гэта ўсяго толькі адзін з вынікаў дзейнасці ўладаў. Галоўная праблема ў тым, што простыя людзі не маюць ніякага ўплыву на дзеянні ўладаў. Наша задача патлумачыць гэта людзям і дамагацца правядзення свабодных выбараў, каб змяніць сітуацыю, сістэму ў цэлым», — гаворыць В. Рымашэўскі.

Год таму Партыя БНФ ініцыявала рэферэндум па пытанні павышэння мытаў на аўто. Аднак Цэнтрвыбаркам адмовіў у рэгістрацыі ініцыятыўнай групы, заявіўшы, што пытанне, якое планавалі вынесці на рэферэндум, не прадугледжвае адназначнага адказу. Як паведаміў «Нашай Ніве» намеснік старшыні партыі БНФ Ігар Лялькоў, партыя і цяпер не застанецца ў баку ад праблемы. «Пачнём з інфармавання насельніцтва. Раскажам людзям пра тое, што іх чакае, пра сваю леташнюю ініцыятыву. Не выключаем і таго, што будзем збіраць подпісы».

Намеснік кіраўніка Руху за Свабоду Юрась Губарэвіч нагадаў, што Беларусь не мае нацыянальных вытворцаў аўтамабіляў, інтарэсы якіх можна абараніць увядзеннем загараджальных пошлінаў. Ён паўтарыў думку Рымашэўскага пра негатыўныя наступствы такога рашэння, улічваючы рост цэнаў і змяншэнне рэальных даходаў насельніцтва. Непрадуманая эканамічная палітыка ўладаў ставіць пад удар дабрабыт беларусаў, а адмова ад супрацы з Еўрасаюзам, унутраныя праблемы, фактычна заганяюць Беларусь у сферу эканамічных інтарэсаў Расіі, кажа Губарэвіч. Рух за Свабоду самастойна, альбо ў супрацы з БНФ і іншымі зацікаўленымі сіламі, будзе інфармаваць грамадзянаў аб сапраўдных прычынах падвышэння коштаў на аўто і аб альтэрнатыўных варыянтах рашэння гэтай праблемы.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі32

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць