Станіслаў Сямашка патлумачыў, навошта просіць праверыць на законнасць «карту паляка».
Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў звярнуліся ў Канстытуцыйны суд з просьбай вызначыць адпаведнасць польскага закона «Пра карту паляка» агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права. Менавіта з такой прапановай звярнуўся ў камісію па міжнародных справах і сувязях з СНД старшыня афіцыйнага Саюза палякаў Станіслаў Сямашка.
На яго думку, Польшча падзяліла беларускіх палякаў на тых, каму даваць карту, а каму — не. У самога Сямашкі, напрыклад, такой карты няма. Да таго ж старшыню Саюза палякаў уключылі ў спісы неўязных у Еўропу. Гэта і падштурхнула яго да такога кроку.
Станіслаў Сямашка: «Хацелася б іх (Парламент і Урад Польшчы) паставіць на правільны шлях. З дапамогай, можа быць, сусветнай супольнасці. Якое яны маюць права нас, палякаў, не ўпускаць?!
Мы не хочам ў іх краіну, а вось у іншыя краіны Еўрасаюза мы хочам! А яны: „Не — не ў’язджаць!“ Даруйце мяне, ды хрэн з ёй, з іх краінай!Але якое яны маюць права рабіць, што я ў Літву не маю права ехаць?! Альбо ў Нямеччыну ці Францыю? Гэта прыніжэнне!»
І паабяцаў, што незалежна ад рашэння Канстытуцыйнага суда сам не спыніцца ў пошуках праўды і пойдзе па еўрапейскіх інстанцыях.
Цяпер чытаюць
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары