Улада99

Лукашэнка супярэчыць сам сабе, патрабуе замежных інвестыцый

Доля замежных крыніц у інвестыцыях у асноўны капітал павінна быць не меншая за 21 працэнт ужо ў 2011 годзе. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з новым складам урада.

«З сённяшняга дня спасылкі ўрада, кіраўнікоў арганізацый на адсутнасць сродкаў для капіталаўкладанняў будуць расцэньвацца як сігнал аб прафесійнай непрыгоднасці», — сказаў ён.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка перасцярог удзельнікаў нарады: «Не зацыклівайцеся на прыватызацыі і не прымайце прамыя замежныя інвестыцыі выключна як продаж дзяржаўнай уласнасці. У краіне шмат тэрыторый, якія не выкарыстоўваюцца, кваліфікаванай рабочай сілы, магчымасцей для будаўніцтва прадпрыемстваў з чыстага ліста. Асноўныя напрамкі інвесціравання мы павінны вызначаць самі». У прыватнасці, гэта павінны быць інвестыцыі ў паліўна-энергетычны комплекс, дыверсіфікацыя паставак у краіну вуглевадароднай сыравіны.

«Акрамя таго, лічу, што настаў час сфармаваць у краіне моцны і эфектыўны фінансавы рынак, здольны стаць магнітам у прыцягненні міжнароднага фінансавага капіталу, прамых замежных інвестыцый», — дадаў ён.

Здаецца, Лукашэнка трохі супярэчыў сам сабе ў сваіх выказваннях. На той самай нарадзе ён запатрабаваў узмацніць адміністратыўнае рэгуляванне фінансавага рынку, што не паспрыяе прыцягненню інвестараў у фінансавую сферу.

«Вашая задача — сталы пошук сур’ёзных уплывовых верхаводаў бізнесу сусветнага ўзроўню з шырокімі кантактамі і вагой ва ўрадавых колах, — заявіў ён на нарадзе міністру Мартынаву. — Вы літаральна за руку павінныя весці іх сюды. Бо нам ёсць што прапанаваць», — падкрэсліў дыктатар. Адначасова ад іншых міністраў ён патрабаваў выкарыстання кантактаў у рамках так званай «саюзнай дзяржавы», прамых продажаў тавараў у рэгіёнах Расіі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

Беларускі прараб вырашыў дапамагчы падначаленаму таджыку — і выпадкова наткнуўся на расійскага паліцэйскага, які не ўзяў хабар1

«17 стабальнікаў у аднаго настаўніка». Віцебская гімназія пабіла рэкорд Ліды3

Амерыканскі экіпаж збітага верталёта Apache упершыню ў гісторыі выратавалі з дапамогай беспілотнага катара

Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Чэхіі3

Алесь Бяляцкі стварыў уласны фонд10

Дачніка на прабежцы суправаджаў мядзведзь

У Брэсце з'явіліся незвычайныя дарожныя арыенціры для турыстаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол3

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць