Грамадства

На тэрыторыі Мінскай вобласці пачалася міліцэйская аперацыя «Арсенал»

З 9 па 13 сакавіка ўпраўленне ўнутраных спраў Мінскага аблвыканкама праводзіць аператыўна-прафілактычныя спецыяльныя комплексныя мерапрыемствы «Арсенал».

Як паведамілі ў ліцэнзійна-дазвольнай службе УУС, мэта аперацыі — папярэджанне злачынстваў з прымяненнем зброі, канфіскацыя зброі, боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, якія незаконна захоўваюцца. Асаблівая ўвага будзе надавацца праверцы выканання ўмоў захоўвання зброі індывідуальнымі ўладальнікамі, якія маюць дазвол на захоўванне наразной, гладкаствольнай і газавай зброі.

У 2010 годзе міліцыяй Мінскай вобласці з незаконнага абароту былі канфіскаваны 134 адзінкі незарэгістраванай і 355 адзінак зарэгістраванай зброі. Насельніцтва добраахвотна здало 885 адзінак зброі, у тым ліку 758 — зарэгістраванай. Канфіскаваны 2.849 розных боепрыпасаў. Добраахвотна людзі здалі 1.740 боепрыпасаў.

Ва УУС Мінаблвыканкама нагадалі, што, згодна з артыкулам 23.48 КоАП, за парушэнне правілаў захоўвання, перавозкі або перасылкі агнястрэльнай зброі і боепрыпасаў на грамадзян можа быць накладзены штраф да 10 базавых велічыняў. Парушэнне ўстаноўленых тэрмінаў рэгістрацыі (перарэгістрацыі) агнястрэльнай ці газавай зброі або правілаў пастаноўкі на ўлік (арт. 23.49 КоАП) караецца штрафам да 15 базавых велічыняў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі33

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя5

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў44

Як замяніць старыя сапсаваныя аўтамабільныя нумары на новыя4

Шакіра — першая спявачка, якая выступіла на чатырох чэмпіянатах свету1

Таленавітага беларускага харэографа злавілі ў Пецярбургу з наркотыкамі10

У Расіі прыпынілі продаж самага папулярнага красовера «Белджы»2

Сям'я схадзіла ў мінскі аквапарк, а цяпер хоча вярнуць грошы2

Школы і гімназіі сёння пачынаюць прыём дзяцей у першыя класы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе2

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць