Улада

Хілары Клінтан пра Насту Палажанку + відэа

20-гадовая Наста Палажанка стала першай беларускай, узнарагоджанай прэстыжнай Міжнароднай жаночай прэміяй за мужнасць, якую Дзяждэпартамент ЗША прысуджае штогод 10 жанчынам розных узростаў і нацыянальнасцяў. Цырымонія ўзнагароджання прайшла 8 сакавіка ў Вашынгтоне.

Хілары Клінтан, якая ўручала ўзнагароды, выказала шкадаванне ў сувязі з тым, што Наста Палажанка і Ёані Санчэз з Кубы ня здолелі прыехаць на цырымонію, бо ўлады іх краінаў ім гэтага не дазволілі. Клінтан сказала:

«Наста Палажанка з Беларусі жыве ў складаны час. Краіна ў цэнтры Еўропы дагэтуль прыгнятае свой народ, фальсіфікуе выбары, самым жорсткім і брутальным чынам знявольвае палітычных апанентаў, каб іх папалохаць. Але яна не спужалася і выказала сваю пазіцыю."

Намесніца старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка з’яўляецца адной з абвінавачаных па справе аб так званых масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Яе арыштавалі 20 снежня ва ўласнай кватэры. Амаль два месяцы яна знаходзілася ў СІЗА КДБ. 17 лютага яе выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.

Раней у інтэрв’ю «Свабодзе» Наста так пракаментавала сваё ўганараванне прэміяй:

«Для мяне гэтая прэмія — найперш удзячнасць усім тым людзям, якія выйшлі 19 снежня на плошчу, гэта гонар за маіх сяброў маладафронтаўцаў: Змітра Дашкевіча, Уладзя Яроменка, Алеся Кіркевіча, Паўла Севярынца, Эдуарда Лобава — за ўсіх, хто яшчэ застаецца за кратамі. І безумоўна, калі гэта прэмія прысуджаецца жанчынам, я не магу не адзначыць мужных Ірыну Халіп і Наталлю Радзіну, зь якімі я была ў турме разам. Таму гэтая прэмія — наша агульная, я не лічу яе пэрсанальна маёй прэміяй».

Сярод іншых лаўрэатак сёлетняй прэміі — першая жанчына-кіраўнік краіны ў Цэнтральнай Азіі — прэзідэнт Кіргізстану Роза Атунбаева, а таксама жанчыны з Афганістану, Пакістану, Мексыкі, Кітаю, Венгрыі, Камеруну, Іярданіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць