Грамадства11

У Полацку суддзю з суда адвезлі ў бальніцу

Разгляд скаргі Віктара Калесніка супраць Полацкага гарвыканкама пачала разбіраць суддзя Ірына Дародка, але падчас перапынку ў працэсе ёй зрабілася блага, і жанчыну забрала «хуткая дапамога».
Працягваць разбор даручылі суддзі Таццяне Субоцінай. У Глыбокім суд таксама займаецца водгукамі выбараў.

Суд Глыбоцкага раёна 10 сакавіка будзе разглядаць адміністрацыйную справу мясцовага актывіста і журналіста Кастуся Шыталя, якога вінавацяць у парушэнні выбарчага заканадаўства. Як цвердзіць ягоная былая калега-назіральніца, хлопец незаконна апытваў выбарцаў, ці добраахвотна яны прыйшлі на датэрміновае галасаванне.

А ў Полацкім судзе мае адбыцца працяг судовага разбору, ініцыяванага мясцовым дэмакратычным актывістам Віктарам Калеснікам.

Намесніца старшыні полацкага гарвыканкама забараніла спадару Калесніку правесці акцыю салідарнасці з палітвязнямі — удзельнікамі мінскіх падзеяў 19 снежня.
Калеснік лічыць, што чыноўніца парушае яго грамадзянскія правы на правядзенне мірных сходаў і свабоду выказвання ўласных меркаванняў.

І Кастусь Шыталь, і Віктар Калеснік з’явяцца ў суд ужо па другім разе.

Ініцыятарам судовай справы супраць Кастуся Шыталя стала Марыя Мацулевіч, якая была назіральніцай на прэзідэнцкіх выбарах ад «Беларускага саюза жанчын». Яна напісала скаргу ў пракуратуру, тлумачыць Кастусь Шыталь:

«Яна напісала, што я нібыта праводзіў незаконнае апытанне выбарцаў, маючы на ўвазе маю размову з навучэнцам прафесійнага ліцэя пра тое, ці добраахвотна ён прыйшоў галасаваць датэрмінова. А таксама нібыта я размясціў непраўдзівую інфармацыю ў інтэрнэце і пагражаў сябрам выбарчай камісіі».

Кастусь Шыталь не лічыць сябе вінаватым і будзе спрабаваць давесці гэта ў судзе. Калі гэта не ўдасца, то спадару Шыталю пагражае або судовае папярэджанне, або штраф памерам да 15 базавых велічыняў — гэта болей за паўмільёна рублёў.

Шыталь лічыць, што адміністрацыйная справа — гэта помста за апублікаваны артыкул «Незалежны назіральнік пабачыў, як фальшавалі вынікі выбараў у Глыбокім», напісаны з уласнага назіральніцкага досведу. Апрача гэтага, для сайта westki.info Кастусь Шыталь напісаў шэраг матэрыялаў пра падзеі 19 снежня і ўдзел у мінскай акцыі ягоных землякоў з заходняй Віцебшчыны.

Адмова ў правядзенні акцыі салідарнасці са зняволенымі пасля 19 снежня стала падставай для разбору ў полацкім судзе, які пачаўся яшчэ 9 сакавіка.

Віктар Калеснік, давераная асоба кандыдата Андрэя Саннікава, спрабуе абскардзіць забарону полацкага гарвыканкама правесці акцыю салідарнасці 19 лютага.

У пісьмовай адмове, якую атрымаў спадар Калеснік, было напісана: «У сувязі з тым, што мірная акцыя ў Мінску мела неканстытуцыйны характар, пікет не можа быць узгоднены дзяржаўнымі органамі, якія ажыццяўляюць свае паўнамоцтвы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь». Віктар Калеснік лічыць прычыну адмовы палітычна матываванай:

«Я змагаюся ў судзе за тое, каб кожны грамадзянін меў права на выказванне сваёй думкі адносна таго, што хвалюе, што адбываецца ў краіне. Паводле Канстытуцыі, кожны мае такое права, але трэба, каб яго не парушалі ні наш выканкам, ні ўвогуле дзяржаўныя органы Рэспублікі Беларусь».

На думку Калесніка, намесніца старшыні Полацкага гарвыканкама Наталля Ганебная, забараніўшы праводзіць пікет, парушыла артыкулы 19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве на дах дома паставілі ЗРК «Панцыр»7

Дэлегатцы КР Аляксандры Мамаевай вынеслі вотум недаверу ў яе ж фракцыі16

Вольга Такарчук выказалася пра Ціханоўскага: «Ён знік, таму што тут абасраўся. І трэба было неяк ратаваць сітуацыю»56

Мінскі каршэрынг прапанаваў легендарную «капейку»5

Зяленскі назваў масіраваную атаку на Пецярбург адказам на адмову завяршыць канфлікт паміж Расіяй і Украінай2

На вайне ва Украіне паранілі палітыка, экс-дэпутата Алега Цягнібока

Беларускамоўнага шматдзетнага бацьку з Мінска судзілі па палітычнай крыміналцы4

У Гомелі беларуса асудзілі, імаверна, па новай справе «рэйкавых партызанаў»

Скандал у полацкай школе: маці сцвярджае, што яе сына збілі на трэніроўцы па дзюдо — так хлопца «выхоўваў» трэнер24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка5

Як прайшоў канцэрт Макса Каржа ў Стамбуле. Туды даехала нават былая прапагандыстка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць