Меркаванні77

Сяргей Дарафееў падтрымаў Ірыну Халіп

«Журналіст не павінен сядзець у турме, тым больш калі гэтага журналіста дома чакаюць дзеці, сын».

Былы вядучы ток-шоу «Выбар» выказаў словы падтрымкі журналістцы Ірыне Халіп, якая некалькі дзён таму была прысуджаная да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады, піша «Народная воля».

«Колькі сёння ў Беларусі журналістаў? — задаўся рытарычным пытаннем Дарафееў. — Калі казаць пра сапраўдную журналістыку, такіх людзей засталося няшмат. Так, у сваіх артыкулах аўтары часам рэзкія. Але калі чалавек штосьці бачыць, то ён тое і кажа, калі мае мэту данесці інфармацыю, а не пераламаць яе ва ўгоду таго ці іншага боку, каб атрымаць дывідэнды, гэта і ёсць журналістыка. А наогул, у кожным лагеры, у тым ліку палітычным, ёсць годныя людзі, і рознасць поглядаў не дае права называць кагосьці вінаватым ці бязгрэшным. Гэта, уласна, нават і не тычыцца мас-медыя. Журналіст — ён жа грамадзянін. Я выступаў і буду выступаць за тое, каб у нашых СМІ існавала як мага больш меркаванняў. Таму, калі журналіст аказваецца ў турме або атрымлівае тэрмін, як да гэтага можна ставіцца? Журналіст не павінен сядзець у турме, тым больш калі гэтага журналіста дома чакаюць дзеці, сын».

Каментары7

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць