Культура11

Усім удзельнікам Басовішча-2011 дадуць візы

Беларускае аб’яднанне студэнтаў завяршае перамовы з консульскімі аддзеламі Польшчы ў Мінску і Гродне аб магчымасці выдачы неабмежаванай колькасці візаў для ўсіх ахвотных наведаць фестываль «Басовішча 2011», што пройдзе з 22 па 24 ліпеня ў Гарадку на Беласточчыне.

Асноўнае пытанне, якое паўстае — гэта як дамагчыся таго, каб тыя, хто атрымаў візы, сапраўды прыехалі на «Басовішча», а не скарысталіся з магчымасці атрымаць візу для іншых мэтаў, — кажа старшыня студэнцкага аб’яднання Кася Кузьміч:

— Раней мы планавалі, каб людзі загадзя аплочвалі кошт намётвага гарадка, кошт транспарту на фестываль. Цяпер вядома, што не трэба будзе ўносіць такой аплаты, але будзе затое аплата турыстычнай фірме за тое, што яны збяруць ад людзей пашпарты, будуць таксама запаўняць анкеты. Мы хочам пазбегнуць сітуацыі, калі нехта памыліцца ў гэтай анкеце і ўвесь працэс атрымання візы будзе такім чынам зацягвацца. Кошт гэтай паслугі будзе прыблізна 30–40 тыс. беларускіх рублёў.

Беларускае аб’яднанне студэнтаў пакуль не называе фірмы, у якія можна будзе звярнуцца для атрымання візаў для наведвання фестывалю «Басовішча 2011». Пры гэтым Кася Кузьміч адзначыла, што больш поўная інфармацыя з’явіцца бліжэйшым часам на інтэрнэт-сайце фестывалю.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавіцкім раёне трапіў у ДТЗ аўтамабіль з клубніцамі. Ягады заслалі дарогу ФОТА2

Тры нажы, чатыры гадзіны і 35 літраў. Беларусы актыўна збіраюць першыя лісічкі4

Міністр замежных спраў Літвы сустрэўся з прадстаўнікамі беларусаў і запэўніў іх у нязменнасці палітыкі10

18‑гадовы сын Рамзана Кадырава Адам атрымаў званне Героя Чачні. Другі раз8

Купалаўскі тэатр прэзентуе спектакль «Чорны замак Альшанскі»1

Індыя закупіла беларускія ўдарныя дроны-камікадзэ4

Камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе заявіў, што Пуцін не шукае вайны з НАТА4

«Павісла на гэтых жалязяках». Мінчанцы турнікетам зламала нагу ў метро26

41‑гадовую жанчыну з Бабруйска асудзілі па палітычнай справе. Да яе чапляліся яшчэ ў 2020‑м

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі6

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць