Грамадства88

АНТ не заўважыла валютнага і харчовагу крызісу ў Беларусі

«Хочам жыць у такой Беларусі, як паказваюць па ТВ», - пішуць гледачы.

На тэлеканале АНТ выйшаў сюжэт пра падзеі апошніх дзён у Беларусі. Вось яго тэкставая версія

Адэкватнасць. Менавіта гэтую рысу, нароўні з талерантнасцю, можна назваць асноўнай у беларусаў. Бо складаныя часы для краіны ўжо былі - у пачатку 90-х, на світанку самастойнасці Рэспублікі. Перажылі. Сусветны крызіс перажылі. Перажывем і цяперашнія праблемы. А таму меры, прапанаваныя прэзідэнтам Лукашэнкам, яго выбаршчыкі разумеюць і падтрымліваюць.

Традыцыйна ў такое сонечнае надвор'е людзі праводзяць выходныя ў парках, а не ў чэргах да касы, як апошнім часам любяць казаць расійскія сродкі масавай інфармацыі.

У зялёных зонах шмат моладзі і дзяцей. Не пустуюць вулічныя кавярні і павільёны па продажы газіроўкі і салодкай ваты. Хаця тым, хто хоча падсілкавацца і паесці сур'ёзна, з задавальненнем прапануюць свае меню рэстараны пад адкрытым небам. Стравы разнастайныя. Цэны даступныя. Таму часам і пачакаць давядзецца, пакуль вызваліцца аблюбаваны столік. А падчас вялікіх спартыўных матчаў, як, напрыклад, трансляцыі Лігі Чэмпіёнаў, і зусім усё замоўлена загадзя.

У крамах сітуацыя звычайная. У нядзельны шопінг, мабыць, ударыліся толькі тыя, каму ў будныя дні часу не хапае.

Прылаўкі поўныя. Ажыятаж прайшоў. І не таму, што забілі да столі кватэры і гаражы, а таму, што стала зразумела, што нічога - ні соль, ні запалкі, ні цукар з воцатам - не знікнуць.

А народ не дурны, запасацца тым, што заўсёды ёсць у наяўнасці, не будзе.

Зрэшты, пасля ажыятажу мінулага тыдня прэзідэнт запатрабаваў, каб усе патрэбныя тавары былі на паліцах. Заўсёды. Пакупнік павінен знайсці на прылаўках усё, што яму неабходна. А таму наяўнасць тавару на паліцах цяпер правяраецца нават у выхадныя дні.

Аператар ЭВМ харчовай крамы Марына Луганская займаецца карэктаваннем цэнаў. Паказвае на маніторы, што на некаторыя тавары цэны сапраўды зніжаныя. А ўся справа ў тым, што гандлёвыя надбаўкі зніжаныя не менш чым на 10%. Такое распараджэнне па патрабаванні прэзідэнта далі сталічныя ўлады.

Марына Луганская, аператар ЭВМ харчовага магазіна: «Да гэтай пастановы мы бралі стандартную нацэнку 30%, да прыкладу, на мыла. Прыйшло ўказанне, мы яго ўцанілі, усе рэшткі, і цяпер з новым паступленнем, калі цана пастаўшчыка будзе вышэйшая, гэты тавар усё роўна застанецца з ніжэйшай нацэнкай».

Акрамя таго, у сталіцы створаны адмысловы фонд з ліку прадпрыемстваў-аптавікоў. Яны павінныя аператыўна пастаўляць у гандлёвую сетку ўсе, што спатрэбіцца.

Панічныя настроі ў народных масах, пра якія блукаюць чуткі ў інтэрнэце, спрабуюць адшукаць сярод насельніцтва сацыёлагі, якія рэгулярна праводзяць маніторынгі і сацапытанні. Што цікава, меркаванне людзей і высновы навукоўцаў аднолькавыя - ажыятаж, які перажыла краіна, быў відавочна надуманым. І нават зрэжысаваным.

Прычасціцца ля блакітнага экрана: можна тут

Каментары8

Цяпер чытаюць

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрапейскія лідары і Зяленскі выставілі Пуціну пяць умоў27

Расійскі мільярдэр пабудуе ў Беларусі новы завод9

Скасаваныя ахоўныя зоны палаца Патоцкіх і замка Сапегаў у Высокім. На іх тэрыторыі пабудуюць басейн «Нырэц»5

Прарасійскія партыі прайгралі ў Арменіі, партыя Пашыняна атрымае 60% месцаў у парламенце25

Фармвытворцы абяцаюць новыя магутныя лекі для зніжэння дрэннага халестэрыну1

Змяніўся аэрапорт для замежных візітаў Зяленскага — цяпер гэта не ў Польшчы12

Трамп — Ірану: Вы адстралялі свае ракеты, дастаткова. Вяртайцеся за стол і заключайце здзелку4

Іран запусціў балістычныя ракеты па Ізраілі пасля ўдару Ізраіля па Бейруце

Гендырэктарка «Камволя» наракае, што беларусы мала працуюць — а трэба як эфіопы і індзійцы28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?4

65‑гадовага гамельчука асудзілі за спробу дыверсіі на чыгунцы і здраду дзяржаве. Што вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць