Грамадства77

На рынку «Малінаўка» 15 чэрвеня — папераджальны страйк

Уласнік гандлёвага дома разрывае арэнду з 300 прадпрымальнікаў і аддае плошчы «Еўрагандлю».

На сходзе 7 чэрвеня прадпрымальнікі, якія працуюць на мінскім рынку «Малінаўка», вырашылі правесці 15 чэрвеня папераджальны страйк.

Гандляры першага паверха гандлёвага цэнтра «Малінаўка» вырашылі 15 чэрвеня выйсці на працоўныя месцы, але не працаваць. Так будзе выглядаць іх папераджальны страйк. Калі яны не дамогуцца выканання сваіх патрабаванняў, то падчас гэтага страйку будзе прынятае рашэнне пра акцыю пратэсту на вуліцы. Пра гэта паведаміла «Свабодзе» адна з прадпрымальніц, спадарыня Валянціна.

Яна распавяла, што са студзеня гандляры змагаюцца за свае правы: «Першы паверх хочуць зачыніць і аддаць у арэнду „Еўрагандлю“. А там працуе каля 300 чалавек. Мы супраць таго, што заснавальнік гэтага гандлёвага аб’екта, які будаваў гэты аб’ект за нашы пазыкі, вырашыў з намі развітацца: скасаваць дамовы і заключыць дамову з адным арандатарам. У нас тут свая маёмасць, якую мы выкупілі тройчы ў рынка, тыя ж халадзільныя вітрыны, кантэйнеры. На сёння нам выдадзеныя прадпісанні гэтыя плошчы вызваліць цягам месяца. З намі скасоўваюць дамовы арэнды і нас з нашымі найманымі асобамі выкідаюць проста на вуліцу. Калі раней мы спрабавалі не сварыцца з уладамі і неяк вырашыць пытанне, то цяпер наша цярпенне лопнула».

Каментары7

Цяпер чытаюць

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Усе навіны →
Усе навіны

На вайне ва Украіне загінуў першы расійскі баец 2008 года нараджэння13

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі7

Маск стаў першым трыльянерам у гісторыі7

У другім матчы чэмпіянату свету Паўднёвая Карэя атрымала валявую перамогу над Чэхіяй1

Навукоўцы распрацавалі інструмент для прагназавання часу смерці1

У першым матчы мундыялю-2026 Мексіка перамагла ПАР

У Мексіцы прайшла першая цырымонія адкрыцця чэмпіянату свету па футболе1

«Абвінавачванні застаюцца галаслоўныя». Мамаева адказала Зазулінскай4

Пры ўзвядзенні дома ў Мінску будаўнікі замянілі керамзітабетон на «гіпсакардон». Людзі забілі трывогу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна6

27‑гадовая беларуска без дзяцей ідзе на стэрылізацыю — і вось чаму ёй можна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць