Здарэнні

Махлярства на 77, 4 млн на земляных працах у Малінаўцы

Пракуратура Маскоўскага раёна Мінска распачала крымінальную справу ў дачыненні да намесніка дырэктара свідравальнай кампаніі, якая змахлявала падчас прац па добраўпарадкаванні сталічных мікрараёнаў «Малінаўка-8» і «Малінаўка-9».

Крымінальная справа распачата па матэрыялах аддзела па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю Маскоўскага РУУС. Паводле дадзеных аператыўных службаў, намеснік дырэктара ТАА ад 1 кастрычніка 2008 года да 31 мая 2009 года пры выкананні будаўніча-мантажных работ на аб’екце «Добраўпарадкаванне тэрыторыі паміж мікрараёнамі» Малінаўка-8-9» уключыў у акты здачы-прыёмкі выкананых работ найменне і цану прац па перавозцы грунта. На самай справе гэтыя работы выкананыя не былі, а ТАА атрымала незаконнае ўзнагароджанне за працу ў памеры 77,4 мільёна рублёў.

Па дадзеных праваахоўных органаў, гэтыя сродкі затым былі абнаяўленыя і выкрадзеныя намеснікам дырэктара, чым КУП «УКБ адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска» быў нанесены ўрон на буйную суму.

Па дадзеным факце ў дачыненні да намесніка дырэктара ТАА ўзбуджаная крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.4 арт.210 Крымінальнага кодэкса (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены арганізаванай групай альбо ў надзвычай буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 12 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць