Нам кажуць, што ў суседзяў усё так дорага, што яны, быццам нашэсце саранчы, цяпер змятаюць усё з беларускіх крамаў. Піша Святлана Калінкіна.
Беларусы з Літвы вывозяць усё, што могуць вывезці: гарбату, каву, сыры, алей, пральныя парашкі, памперсы, будматэрыялы… Прычым, літоўцы радыя, што на прылаўках нічога не залежваецца. Яны не толькі не збіраюцца ўводзіць абмежаванні на вываз тавараў гэтым нашэсцем пакутнікаў з суседняга псеўдараю, але нават выдаюць беларусам назапашвальныя карткі, якія даюць права на вялікія зніжкі.
Беларусь, наадварот, увяла абмежаванні на вываз тавараў. Вывезці можна не больш за два кілаграмы мяса ці, напрыклад, кілаграм масла. І насамрэч гэта дыягназ. Таму што калі эканоміцы краіны нявыгадна, каб куплялася прадукцыя, зробленая на яе заводах, то гэта не эканоміка, а кепска прыхаваныя рытуалы хлусні вакол нейкай псеўдаідэі. У нашым выпадку хлусня закліканая падтрымліваць міф пра поспехі беларускага дзяржаўнага будаўніцтва і прыкрываць тую яму, да якой мы прыйшлі пад апладысменты Усебеларускіх народных сходаў галоўнаму дакладчыку.
Прычым самая небяспечная хлусня — гэта калі падманваеш сам сябе. Нам кажуць, што ў суседзяў усё так дорага, што яны, быццам нашэсце саранчы, цяпер змятаюць усё з беларускіх крамаў. А я вам раскажу іншую гісторыю. Мае
У выніку яны накуплялі шмат літраў малака 1,Абураліся страшна, таму што яны не шкоднікі і сваёй краіне зла не жадаюць. Але5-працэнтнай тлустасці (балазе, яно цяпер некалькі месяцаў не псуецца), таму што малако выявілася… таннейшым за ваду.
Як такое можа быць? Як можа быць, каб вада, якую проста выпампавалі
Каго мы гэтымі цэнамі падманваем? Хто ў здаровым розуме паверыць, што пры нармальнай эканоміцы малако насамрэч можа каштаваць танней за ваду? Ужо больш сумленна проста выдаваць беларусам бясплатнае малако за шкоднасць жыцця ў такіх умовах, але не выстаўляць нікога ідыётамі.
Наогул, хлусня — страшная з’ява. Яна заўсёды пачынаецца з маленькай бяскрыўднасці, але мае ўнікальную патрэбу ў самарэпрадукцыі і разрастанні. Калі хочаце, гэта ракавая пухліна як чалавечых адносін, так і
Напрыклад, мой асабісты канфлікт з дзяржавай —
Вось, што б ні казалі пра Перамогу з вялікай літары і пра Гагарына, але нельга ганарыцца краінай, якая не здольная забяспечыць людзям самае неабходнае.За гэтыя гады агучаныя розныя версіі прычын распаду Савецкага Саюза, але я і сёння перакананая, што СССР загубілі не цэны на нафту, не Ельцын з Шушкевічам, — Савецкі Саюз загубіла хлусня. Улада падманвала людзей, пераконваючы, што менавіта ў нас усё найлепшае: і балет, і прамысловасць; што мы пабудавалі справядлівае грамадства, дзе ўсе роўныя — і партыйныя правадыры, і
У Беларусі цяпер адбываецца нешта падобнае, асабіста ў мяне адчуванне поўнага дэжавю з часамі СССР напярэдадні распаду. Ужо ўсе ўсё разумеюць. І проста чакаюць, калі гэта скончыцца. Хоць па інэрцыі ідэолагі яшчэ кажуць старыя прамовы, тэлевізар усё гэтак жа вяшчае пазітыўныя «ўнутраныя навіны» і расказвае пра ўсякія катаклізмы ў суседзяў, улады далдоняць пра кансалідацыю грамадства і падтрымку народа.
Але народ ужо даўно сам за сябе: нікому не верыць, запасаецца далярамі і прадуктамі працяглага захоўвання, п’е малако замест вады і, заўважце, уладу за гэта не хваліць, таму што так не павінна быць, гэта няправільна.Лукашэнка тут нядаўна абвясціў, што яму за такую «несазнацельнасць» беларусаў сорамна. Але калі ён перастане сябе падманваць, то напэўна прызнае, што ўсё ж такі нашы людзі не дурні. Прынамсі, ужо проста немагчыма не заўважыць, што словам беларусы вераць усё менш.
-
Польскі дыпламат расказаў, як Лукашэнка ўмее «ачароўваць суразмоўцаў» і хто робіцца ягонымі ахвярамі
-
«Дык што вам яшчэ трэба, шаноўныя кіраўнікі ЕГУ?» Севярынец заклікаў беларусізаваць універсітэт, пакуль не позна
-
Статкевіч: Для Беларусі можа стварыцца такая сітуацыя, што ўсе дзяржавы вакол нас будуць мець ядзерную зброю
Каментары