Культура

Глыток пазытыву ад галоўных растаманаў Менску

«Прыяжджай да мяне, Жак, прыяжджай, мой мілы», — упрошвае прэзыдэнта Шырака гераіня песьні.

Глыток пазытыву ад адной з культавых клюбных каманд Менску — галоўных растаманаў краіны. «Вірусаў» давялося бачыць яшчэ на пачатку іхняй кар’еры — год восем таму. Тады іх папулярнасьць яшчэ не выходзіла за межы аднапакаёвай кватэры на праспэкце Пушкіна, у якой яны рэпэтавалі, але ўжо тады адчувалася, што пойдуць яны далёка. Зь цягам часу «Вірус Ліха» канчаткова вызначыліся са сваім стылем, адкінуўшы ў бок блюзы і рок-н-ролы, пагастралявалі з «Джа Дывіжн» і спрычыніліся да арганізацыі штогадовага рэгі-фэсту.

Колькі год таму «Вірус Ліха» зьмянілі вакаліста — ля мікрафону з акардэонам у руках заняла месца дзяўчына Таня. У сувязі з гэтым і музыка гурту яшчэ болей палагоднела, а тэксты набылі непаўторную жаночую іронію. Такое мог бы напісаць Сяргей Міхалок, калі б у яго замовіла песень Жана Агузарава. «Прыяжджай да мяне, Жак, прыяжджай, мой мілы», — упрошвае прэзыдэнта Шырака гераіня песьні, якая марыць пра чыстую і сьветлую францускую любоў.

Рытм і настрой песень «Вірусаў» зьмяняецца імгненна — лёгкая, на «шансонны» лад песьня «Только любовь» з чульлівым напевам а-ля Даліда зьмяняецца на амаль хуліганскую «Шайсэ». Сканчаецца альбом жыцьцесьцьвярджальнай «Аву» з рэфрэнам: «Жизнь бьёт ключом по голове. И это нравится мне». Добры альбом — якасна запісаны і з душою зроблены. Для ўсіх тых, хто стаміўся ад песень пратэсту.

Надрукавана ў №5’2007

Каментары

Цяпер чытаюць

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць30

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску арыштавалі «чорнага рыэлтара», які спрабаваў завалодаць кватэрай алкаголіка3

У Францыі пасля 20 гадоў забыцця выставілі працу Марка Шагала

У Беларусі знайшлі самую шматдзетную сям'ю лебедзяў1

Цела Святланы Курс будзе крэміравана24

Трамп заявіў, што збіраецца балатавацца на трэці тэрмін15

У кабінет гінеколага гомельскай паліклінікі падчас агляду жанчыны зайшоў мужчына-інжынер — але вымову зрабілі не яму28

Пры ўдары па турбазе ў акупаванай частцы Запарожжа загінулі 8 чалавек1

Янка Брыль: як шчасліва пражыць нешчаслівую эпоху3

Дроны атакавалі Цюмень больш чым за 2000 км ад мяжы Украіны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць30

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць