Здарэнні

Мафія ў Клімавічах несмяротная?

Паведамленне МУС і Следчага камітэта аб спыненні злачыннай дзейнасці службовых асоб органаў унутраных справаў і следства Клімавіцкага раёна наводзіць на думку, што шматгадовая барацьба з мафіяй у гэтай частцы Магілёўшчыны прайграная.

Паводле афіцыйнай версіі, старшы оперупаўнаважаны Клімавіцкага РАУС, старшы следчы Клімавіцкага раённага аддзела Упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці і начальнік Клімавіцкага РАУС стварылі злачынную групу і шляхам шантажу і пагроз вымагалі ў прадпрымальніка 500 тысяч даляраў.

У снежні 2011 і студзені 2012 яны атрымалі ад сваёй ахвяры каля 8 млн расійскіх рублёў за непрыцягненне да крымінальнай адказнасці. 18 студзеня «пярэваратні ў пагонах» былі затрыманыя з доказамі злачынства падчас атрымання чарговай партыі грошай у памеры 0,5 млн расійскіх рублёў. Супраць іх распачатая крымінальная справа па ч. 3 арт. 430 КК (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры). Справа знаходзіцца на асабістым кантролі старшыні Следчага камітэта Валерыя Вакульчыка.

Трэба меркаваць, што цяпер праваахоўнікі і іншыя кантралявальныя органы прафільтруюць на наяўнасць злачынстваў карупцыйнай скіраванасці ўвесь Клімавіцкі раён. Што ўжо адбывалася не раз.

Справаў мафіёзных ў гэтым раёне рабілася нямала.
У 2005 годзе Гомельскі абласны суд асудзіў былога старшыню Клімавіцкага райвыканкама Уладзіміра Канавалава на 4 гады пазбаўлення волі за перавышэнне службовых паўнамоцтваў. Па матэрыялах следства суд палічыў даказаным два эпізоды. Адзін з іх датаваўся 1999 годам, калі кіраўнік раённай адміністрацыі даў указанне невядомым асобам сфабрыкаваць ліст за подпісам міністра сельскай гаспадаркі на адрас дырэктара Клімавіцкага лікёра-гарэлачнага завода аб абавязковым пералічэнні прадпрыемствам 5 млрд рублёў на рахунак Клімавіцкага райсельгаспрада.

У 2007 годзе ў Магілёўскім абласным судзе слухалася крымінальная справа былога начальніка АБЭЗ Клімавіцкага РАУС. Афіцэр міліцыі абвінавачваўся ў атрыманні хабару і злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі.

Падчас расследавання справы было высветлена, што абвінавачваны ў перыяд з ліпеня па снежань 2006 года неаднаразова атрымліваў хабар за садзейнічанне ў бесперашкодным незаконным вывазе ў Расію лому каляровых і чорных металаў, калійных угнаенняў і даваў прадпрымальнікам інфармацыю аб дыслакацыі нарадаў Клімавіцкага РАУС на аўтадарогах раёна. Паводле звестак Naviny.by, былога змагара з эканамічнай злачыннасцю асудзілі на пяць гадоў.

Яшчэ адна гучная справа раённага маштабу мела пачацца ўлетку 2007 года, калі ўказам прэзідэнта «ў сувязі з грубым парушэннем службовых абавязкаў» ад пасады старшыні і суддзі суда Клімавіцкага раёна быў вызвалены Ігар Цішкін.

Па чутках, КДБ затрымаў прафесійную пасярэдніцу ў атрыманні хабараў, якая выклала поўны расклад: каму, колькі і за што плацілі, назваўшы пры гэтым і старшыню суда. Кажуць, Цішкін скарыстаўся судзейскай недатыкальнасцю і разам з сям’ёй праз Украіну выехаў у Польшчу, дзе ў 2009 годзе атрымаў палітычны прытулак.

Праўда, у інтэрв’ю праекту «Адкрытая Беларусь» Ігар Уладзіміравіч сцвярджае, што быў падвергнуты пераследу з боку ўладаў за сваю непадкупнасць і прынцыповасць пры разглядзе кантрабандных справаў,
якія ўяўлялі сабой нелегальны вываз за межы Беларусі каляровых металаў і спірту. Па словах былога суддзі, які знаходзіцца ў міжнародным вышуку, Клімавіцкі лікёра-гарэлачны завод штогод пастаўляў у Расію тоны «чорнага» спірту, і адбывалася гэта пад пільным кантролем мясцовых уладаў.

Зразумела, што, знаходзячыся за межамі радзімы, казаць без асцярогі можна што заўгодна. Аднак новая гучная справа з удзелам далёка не шараговых супрацоўнікаў міліцыі, якія замахнуліся на паўмільённы ў «зялёных» хабар, сведчыць, што ў Клімавіцкім раёне пануюць нейкія «несмяротныя» мафіёзныя норавы.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць