Паліцыя Пецярбурга пачатку затрымліваць тых, хто прыйшоў на несанкцыянаваную ўладамі акцыю пратэсту ля Марыінскага палаца ў цэнтры горада.
На Ісакіеўскай плошчы, дзе знаходзіцца Марыінскі палац, сабраліся сотні чалавек. Яны перакрылі рух аўтатранспарту. Затрыманні пачаліся пасля таго, як яны сталі выкрыкваць лозунгі.
На гэта астатнія прысутныя сталі гучна крычаць «Ганьба».
Разам з актывістамі былі затрыманыя таксама дэпутаты гарадскога парламента ад фракцыі «Яблык» Барыс Вішнеўскі і Максім Рэзнік.
Акрамя таго, у ліку затрыманых апынуўся і лідэр пецярбургскага руху «Іншая Расія». Андрэй Дзмітрыеў.
Усяго, па дадзеных паліцыі, было затрымана каля паўтара дзясятка чалавек.
У натоўпе скандуюць апазіцыйныя лозунгі. Паліцыя працягвае затрыманні.
-
Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках
-
12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе
-
Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме
Каментары