Грамадства66

Дзмітрыеў: Мы дамагаемся празрыстай Беларусі, дзяржавы для грамадзян — відэа

Кампанія «Гавары праўду!» пачынае рэалізацыю праекта «Будкантроль», мэта якога заключаецца ў арганізацыі грамадскага кантролю над будаўнічымі работамі ў сталіцы. Пра гэта было аб’яўлена 7 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

«Адны змагаюцца за помнікі, другія — за экалогію, трэція — за якасць будаўніцтва. У выніку ў нас няма адзінага сістэмнага падыходу да праблемы, якая называецца — будаўніцтва ў Беларусі», — заявіў намеснік старшыні «Гавары праўду!» Андрэй Дзмітрыеў.

На пытанне, ці не дастаткова існых кантрольных службаў, якіх у нашай краіне і без таго лішак, ён адказаў: «У нас хапае кантролю ўсялякага, але робіцца ўсё, каб не было галоўнага кантролю — грамадскасці, грамадзян над уладай. Вось гэтага мы і дамагаемся ва ўсіх кірунках, дзе зараз дзейнічае кампанія «Гавары праўду!», — прывядзення сітуацыі да празрыстай Беларусі, Беларусі для грамадзян, дзе мы кантралюем крокі ўладаў. Там, дзе чыноўнікі зарабляюць, дзе спрабуюць атрымаць хабар, выкрасці — там павінны быць мы, грамадзяне і прадстаўнікі «Гавары праўду!».

Паводле слоў Дзмітрыева, сярод экспертаў праекта — юрысты, спецыялісты ў сферы дзяржаўнага будаўніцтва. «Мы прапануем змяніць сістэму ўнутры дзяржапарату, — тлумачыць ён, — узаконіць правы грамадзян на грамадскія слуханні як элемент прыняцця рашэнняў, а не іх наступнай фармальнай легітымізацыі. Будзем прыцягваць эканамістаў, які дапамогуць пралічыць праект, каб паказаць, што ён проста неэфектыўны ў тым ці іншым месцы».

Каментары6

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам9

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд19

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы27

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

Зяленскі сустрэнецца з Трампам на наступным тыдні

Латушка перадасць інфармацыю пра Мельнікаву польскай пракуратуры12

Чаму грэнландская акула жыве да 400 гадоў?7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска1

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць